Logo Polskiego Radia
Print

Злачынныя кляны эмігрантаў у Нямеччыне сталі сапраўдным бедзтвам

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 22.05.2019 12:10
Нямецкія праваахоўныя органы з гэтым не спраўляюцца, працуючы па правілах прававой дзяржавы.
photo: www.pixabay.com/CC0 Cteative Commons

Праваахоўныя органы Нямеччыны не спраўляюцца з вялікімі злачыннымі клянамі, у склад якіх уваходзяць эмігранты – піша «Rzeczpospolita». Выданьне апісвае адзін з такіх клянаў – палестынска-курдскай сям’і Рэмно, якая налічвае каля 500 чальцоў. Яны афіцыйна нідзе не працуюць, жывуць за кошт сацыяльнай дапамогі, але ў іх распараджэньні як мінімум 77 нерухомасьцяў, акрамя таго, бары ды рэстараны. Паліцыя крыху арыентуецца ў структуры кляну. Былі арыштаваныя 18 яго чальцоў, якія цягам некалькіх гадоў зьдзейсьнілі агулам 200 злачынстваў. Два гады таму чальцы кляну скралі залатую манэту вагай у 100 кіляграмаў з бэрлінскага музэю Bode. Яна не была знойдзеная.

Такіх сямейных клянаў, як Рэмно, у Нямеччыне ёсьць больш. СМІ ўсё часьцей пішуць, што яны сталі сапраўдным бедзтвам, з якім нямецкія праваахоўныя органы не спраўляюцца, паколькі яны прытрымліваюцца правілаў прававой дзяржавы, у якой ня можа быць пакараньня без стараннага сьледзтва і доказаў віны. А віну злачынцам даказаць вельмі цяжка, паколькі як правіла няма сьведкаў іх злачынстваў або сьведкі адмаўляюцца даваць паказаньні, баючыся за сваё жыцьцё.

Сямейныя кляны нагадваюць мафіёзныя структуры. Сем’і эмігрантаў часта шматдзетныя, а дзяцей выкарыстоўваюць для розных злачынных заданьняў, паколькі яны атрымліваюць меншыя прысуды, а турма робіць з іх сапраўдных злачынцаў, чым яны толькі ганарацца. Паявілася нават ідэя, каб адбіраць у такіх клянаў дзяцей, калі іх выкарыстоўваюць у злачынных мэтах. Толькі хто возьмецца за рэалізацыю гэтай ідэі?

Rzeczpospolita/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт