Logo Polskiego Radia
Print

У Судзе ЭЗ пачаліся слуханьні за адмову Польшчы прымаць уцекачоў

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 15.05.2019 15:20
Польшча лічыць, што няма падстаў для суду, бо праграма прыёму бежанцаў скончылася ўвосень 2017 года.
Trybunał Sprawiedliwości Unii Europejskiej podczas posiedzeniaTrybunał Sprawiedliwości Unii Europejskiej podczas posiedzeniamateriały prasowe curia.europa.eu

Польшча лічыць, што скарга ЭК у дачыненьні да адмовы Польшчы прымаць мігрантаў, пазбаўленая падстаў, паколькі тэрмін дзеяньня нарматыўных актаў ЭЗ па гэтым пытаньні мінуў.

У Эўрапейскім судзе ў Люксембургу пачаліся слуханьні па пазове Эўрапейскай камісіі ў дачыненьні да Польшчы і Чэхіі, якая таксама ня выканала сваіх абавязацельстваў ад восені 2015 года, калі большасьць краін ЭЗ дало згоду на прыём 160 тыс. чалавек з лягераў для бежанцаў у Грэцыі ды Італіі.

Упаўнаважаны ўраду Багуслаў Майчына (Bogusław Majczyna) нагадаў, што праграма прыёму бежанцаў была расьпісана на два гады, а яе тэрмін скончыўся ўвосень 2017 года.

У Эўрапейскай камісіі, аднак, лічаць, што, хоць тэрмін дзеяньня нарматыўных актаў скончыўся, у Грэцыі дагэтуль застаюцца ўцекачы, якія маюць права на перасяленьне ў ЭЗ, паколькі прыбылі ў Эўропу, калі правілы яшчэ дзейнічалі.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт