Адносіны НАТО-ЭЗ абмяркоўваюць у Брусэлі
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
14.05.2019 13:01
Кіраўнікі Мінабароны й МЗС Польшчы ўдзельнічаюць у сустрэчы міністраў у Брусэлі.
Кіраўнік польскага Міністэрства нацыянальнай абароны Марыюш Блашчак (зьлева).PAP/EPA/OLIVIER HOSLET
Адносінах НАТО-ЭЗ абмяркоўваюць у Брусэлі
Кіраўнікі Мінабароны й МЗС Польшчы ўдзельнічаюць у сустрэчы міністраў у Брусэлі.
Кіраўнік польскага Міністэрства нацыянальнай абароны знаходзіцца з двухдзённым візытам у Брусэлі. Учора ўвечары Марыюш Блашчак (Mariusz Błaszczak) прыняў удзел працоўнай вячэры міністраў абароны краін Вышаградзкай групы.
Падчас сустрэчы з удзелам міністраў Францыі й Нямеччыны абмяркоўвалася пытаньне абароны Эўразьвязу, у прыватнасьці ўзмацненьня ўсходняга флянгу НАТО.
Сёньня кіраўнік Мінабароны й міністар замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч (Jacek Czaputowicz) прымаюць удзел у дыскусіі аб бясьпецы краін афрыканскага Сахэля й адносінах НАТО - Эўразьвяз.
Нагадаем, Эўразьвяз праводзіць місіі ў гэтым рэгіёне Афрыкі, якія зводзяцца да падрыхтоўкі мясцовых войскаў і сілаў бясьпекі. Эўропа таксама ўключылася ў працэс стварэньня сумесных узброеных сіл Сахэля й выдзеліла на гэтую мэту 147 мільёнаў эўра.
У сваю чаргу падчас рабочага абеду з намесьнікам генэральнага сакратара НАТО Роўз Гетэмюлер (Rose Goettemoeller) абмяркуюць разьвіцьцё супрацоўніцтва паміж ЭЗ і Паўночнаатлянтычным альянсам. Таксама падсумуюць дасягненьні Пастаяннага структурнага супрацоўніцтва па пытаньнях бясьпекі й абароны (PESCO) і выклікі, якія стаяць перад Эўрапейскім абаронным агенцтвам.
аз