У Расею прыбудуць кіраўнікі дыпляматыі Кітая й ЗША
Сёньня Расею наведвае кіраўнік дыпляматыі Кітая, а заўтра –
ЗША.
Расея пачынае сэрыю дыпляматычных перамоў, якія тычацца міжнароднай сытуацыі. Сёньня ў Сочы кіраўнік Міністэрства замежных спраў Расеі сустракаецца зь міністрам замежных спраў Кітая Ванам І. У сваю чаргу заўтра ў згаданы чарнаморскім курорт прыбудзе кіраўнік амэрыканскай дыпляматыі Майк Пампэа.
Як паведамляюць расейскія інфармацыйныя агенцтвы, падчас сёньняшніх размоваў Сяргея Лаўрова й Вана І будуць закранацца пытаньні, зьвязаныя з крызысам у Вэнэсуэле, Паўночнай Карэі й Сырыі, а таксама складанай сытуацыяй у Афганістане.
Міністры замежных спраў Расеі й Кітая абмяркуюць плян дзеяньняў па захаваньні ядзернага пагадненьня зь Іранам.
Першапачаткова кіраўнік амэрыканскай дыпляматыі плянаваў прыляцець у Расею сёньня, але канчаткова адмяніў свой прылёт у Маскву.
Спачатку Майк Пампэа хацеў пагаварыць у Брусэлі з прадстаўнікамі Эўразьвязу на тэму адносінаў зь Іранам, які пагражае выхадам зь ядзернага пагадненьня.
У аўторак Майк Пампэа прыляціць непасрэдна ў Сочы, дзе спачатку сустрэнецца зь Сяргеем Лаўровым, а затым з Уладзімірам Пуціным.
аз