Logo Polskiego Radia
Print

Расея выдаліла двух швэдзкіх дыпляматаў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 09.05.2019 14:06
Гэта адказ на адмоўнае рашэньне Швэцыі ў справе прадаўжэньня віз двум расейскім дыпляматам.
PAP/EPA/YURI KOCHETKOV

Расея выдаліла двух швэдзкіх дыпляматаў пасьля адмоўнага рашэньня Швэцыі ў справе прадаўжэньня віз двум расейскім дыпляматам – паінфармавала швэдзкае Міністэрства замежных спраў.
Інфармацыю пацьвердзіла, не называючы падрабязнасьцяў, прэс-сакратар МЗС Расеі Марыя Захарава. Яна толькі сказала, што выдаленьне швэдзкіх дыпляматаў зьяўляецца крокам у адказ у дачыненьні да Стакгольма.
Раней швэдзкі бок паінфармаваў, што адмовіў працягваць дыпляматычныя візы расейскім дыпляматам.
Рашэньне Расеі аб выдаленьні швэдзкіх дыпляматаў прынятае праз два месяцы пасьля арышту 27 лютага ў Стакгольме швэдзкага інфарматыка, падазраванага ў шпіянажы на карысьць Расеі, завэрбаванага расейскім афіцэрам выведкі, які працаваў пад прыкрыцьцём дыплямата.
У ліпені 2018 году швэдзкая выведка паведаміла, што наступіў «рост пагрозы, якую ствараюць замежныя выведкі», а самая вялікая пагроза паступала з боку Расеі.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт