ЭЗ абвастрае палітыку ў дачыненьні Nord Stream 2 
Неўзабаве ўвойдуць у сілу новыя правілы, якія ўскладняць будаўніцтва Nord Stream 2. 
3 траўня ў Афіцыйным выданьні Эўрапейскага Зьвязу былі апублікаваныя палажэньні, якія павінны ўскладніць рэалізацыю газаправоду Nord Stream 2. Новыя правілы ўвойдуць у сілу на 20 дзень пасьля іх публікацыі. Пазьней дзяржавы-члены будуць мець дзевяць месяцаў на іх рэалізацыю.
Зьмененая Дырэктыва па газе не настолькі жорсткая, як першапачаткова плянавалася, таму што на частку прапановаў не пагадзіліся некаторыя дзяржавы-члены супольнасьці. 
Аднак, паводле праціўнікаў Nord Stream 2, у тым ліку Польшчы, гэта адзіны кампраміс, якога ў ЭЗ можна было дабіцца. Новыя правілы Эўразьвязу будуць абмяжоўвацца выключна тэрытарыяльнымі водамі Нямеччыны. Гаворка ідзе пра цэнавую празрыстасьць, падзел правоў уласнасьці й згоду на доступ да трубы іншых кампаніяў. 
Што тычыцца астатняй часткі трубаправода, то адпаведныя правілы ўзгодняць паміж сабой Расея й Нямеччына. 
Эўрапейская камісія будзе сачыць за выкананьнем палажэньняў. Польшча ўжо папярэдзіла, што будзе кантраляваць рэалізацыю й выкананьне новай дырэктывы. 
аз