Кіраўнік дыпляматыі Ўкраіны падасьць у адстаўку
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        06.05.2019 16:16
                    
                    Пра гэта міністар Павел Клімкін заявіў пасьля сустрэчы з новым прэзыдэнтам краіны.
                
                         Новаабраны прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі.PAP/EPA/STEPAN FRANKO
Новаабраны прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі.PAP/EPA/STEPAN FRANKO
                     
Кіраўнік дыпляматыі Ўкраіны падасьць у адстаўку
Пра гэта міністар Павел Клімкін заявіў пасьля сустрэчы з новым прэзыдэнтам краіны.
Кіраўнік украінскай дыпляматыі падасьць у адстаўку. Пра гэта ён заявіў пасьля сустрэчы з новаабраным прэзыдэнтам краіны Ўладзімірам Зяленскім.
Міністар Павел Клімкін паведаміў, што хоча прытрымлівацца прынцыпаў палітычнай культуры, а новы прэзыдэнта павінен мець магчымасьць выбіраць людзей, зь якімі хоча супрацоўнічаць у галіне зьнешняй і абароннай палітыкі. 
Менавіта таму ён намерваецца падаць у адстаўку. 
Міністар замежных спраў ацаніў сваю размову з Уладзімірам Зяленскім, як прадуктыўную й дадаў, што прапанаваў новаму прэзыдэнту сваю дапамогу ў кансультацыях і перамовах за мяжой. 
Нагадаем, ва Ўкраіне, гэта прэзыдэнт прызначае міністраў абароны й замежных спраў. Сярод магчымых кандыдатаў на пасаду новага міністра замежных спраў называецца прозьвішча члена выбарчай каманды Ўладзіміра  Зяленскага экс-міністра фінансаў Аляксандра Данілюка.
аз
Кіраўнік украінскай дыпляматыі падасьць у адстаўку. Пра гэта ён заявіў пасьля сустрэчы з новаабраным прэзыдэнтам краіны Ўладзімірам Зяленскім.
Міністар Павел Клімкін паведаміў, што хоча прытрымлівацца прынцыпаў палітычнай культуры, а новы прэзыдэнт павінен мець магчымасьць выбіраць людзей, зь якімі хоча супрацоўнічаць у галіне зьнешняй і абароннай палітыкі. 