Logo Polskiego Radia
Print

Паўночная Карэя правяла выпрабаваньні ракет далёка радыюсу

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 05.05.2019 15:20
Кім Чэн Ын падкрэсьліў, што войска павінна захаваць «стан баявой гатоўнасьці».
PAP/EPA/KCNA

Паўночная Карэя правяла выпрабаваньні ракет далёка радыюсу
Армія Паўночная Карэі правяла ў суботу манэўры, падчас якіх былі праведзеныя выпрабаваньні ракетных установак далёкага радыюсу дзеяньня – паінфармавала паўночнакарэйскае агенцтва KCNA. За вучэньнямі назіраў лідар краіны Кім Чэн Ын.
Напярэдадні агенцтвы інфармавалі пра запуск войскам рэжыму некалькіх ракет кароткага радыюсу, якія праляцелі ад 70 да 200 кілямэтраў, пасьля чаго ўпалі ў Японскае мора. Агенцтва KCNA назвала гэтыя ракеты «кантраляваная тактычная зброя».
«Мэтай вучэньня была праверка апэрацыйных магчымасьцяў і дакладнасьці многіх ракетных пускавых установах далёкага радыюсу, а таксама кантраляванай тактычнай зброі», – напісала агенцтва.
Паводле яго, Кім быў вельмі задаволены суботнімі манэўрамі і падкрэсьліў, што войска павінна захаваць «стан баявой гатоўнасьці» і быць падрыхтаваным да «абароны палітычнага сувэрэнітэту і гаспадарчай самадастатковасьці краіны».
Паводле экспэртаў, вучэньні паўночнакарэйскага войска – гэта праяў расчараваньня рэжыму ў Пхэньяне па прычыне зацішша ў нуклеарных перамовах з уладамі ЗША. Камэнтатары адзначаюць, што выпрабаваньні прайшлі ў часе зацішша ў размовах, што зьяўляецца вынікам паразы саміту ў лютым у Ханоі з удзелам Дональда Трампа і Кім Чэн Ына.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт