У Брусэлі кожны мог убачыць, як працуюць установы ЭЗ
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
04.05.2019 16:40
У будынку, дзе адбываюцца саміты ЭЗ, былі прадстаўленыя сяброўскія краіны, у тым ліку Польшча.
PAP/EPA/STEPHANIE LECOCQ
У Брусэлі Дзень адчыненых дзьвярэй ва ўстановах Эўрапейскага Зьвязу. Кожны жадаючы можа наведаць будынак Эўрапейскай камісіі, Эўрапейскай рады, Эўрапейскага парлямэнту і Камітэту рэгіёнаў.
У будынку, дзе адбываюцца саміты ЭЗ, прадстаўленыя сяброўскія краіны, у тым ліку Польшча. Буклеты пра цікавыя месцы краіны, даведнікі, мапы ды інфармацыю для тых, хто хацеў бы наведаць краіну – усё гэта можна было знайсьці на польскім стэндзе. Былі таксама прадукты, дастаўленыя найлепшымі польскімі вытворцамі харчаваньня, у тым ліку розныя слодычы з нагоды 15-годзьдзя Польшчы ў складзе ЭЗ. Польскім стэндам цікавіліся іншаземцы. Некаторыя казалі, што прыйшлі па цікаўнасьці, а іншыя адзначалі, што хацелі б наведаць Польшчу.
Дзень адчыненых дзьвярэй – гэта таксама добрая нагода, каб даведацца, якім чынам дзейнічаюць розныя ўстановы ЭЗ. Напрыклад, у будынку Рады ЭЗ была прэзэнтацыя дзейнасьці агенцтва Фронтэкс, сядзіба якога знаходзіцца ў Варшаве.
У рамках Дня адчыненых дзьвярэй ва ўстановах Эўрапейскага Зьвязу былі зладжаныя таксама дэбаты на розныя тэмы, экскурсіі з гідам, розныя конкурсы ведаў пра Эўрапейскі Зьвяз.
ІАР ПР/нг