Як мінімум 230 палітвязьняў налічылі ў Расеі
Даклад на гэтую тэму апублікавала вашынгтонская адвакацкая група «Perseus Stategies». У распрацоўцы дакумэнта прымалі ўдзел міжнародныя праваабарончыя арганізацыі, у тым ліку асацыяцыя «Мэмарыял», якая дзейнічае ў Расеі.
У рапарце гаворыцца, што ўлады Расейскай Фэдэрацыі на чале з Уладзімерам Пуціным, прымаюць новыя прававыя акты, якія прыводзяць да таго, што крымінальная адказнасьць ахоплівае ўсё большую сфэру грамадзкага жыцьця.
Дакумэнт дэманструе, што ахвярамі палітычных рэпрэсій у Расеі зьяўляюцца: апазыцыйныя палітыкі, грамадзкія актывісты, прадстаўнікі рэлігійных і нацыянальных меншасьцяў. Аўтары дакладу заклікаюць міжнародную супольнасьць накласьці дадатковыя санкцыі на рэжым Уладзімер Пуціна. На іх думку, Крэмль не павінен адчуваць сябе беспакараным.
У амэрыканскім дакладзе згадваецца, сярод іншага, украінскі рэжысёр Алег Сянцоў, асуджаны да 20 гадоў зьняволеньня ў працоўным лягеры ў Расеі, Насту Шаўчэнку, актывістку «Адкрытай Расеі», якая знаходзіцца пад хатнім арыштам, ды крымскіх татар, якія выступаюць супраць расейскай анэксіі Крыму.

IAR/эж