Сусьветны дзень інтэлектуальнай уласнасьці адзначаецца 26 красавіка
PR dla Zagranicy
Eduard Zholud
26.04.2019 12:47
Патэнтнае ўпраўленьне Польшчы паведаміла, што больш за ўсё патэнтаў польскія навукоўцы атрымліваюць у галіне мэханікі, хіміі, электронікі ды біятэхналёгіі.
pixabay.com/Public Domain CC0
Сусьветны дзень інтэлектуальнай уласнасьці адзначаецца 26 красавіка 2019
Польшча займае 12 месца ў сьвеце паводле колькасьці выдадзеных патэнтаў, ды 17 па колькасьці заяў на іх атрыманьне. З нагоды Сусьветнага дня інтэлектуальнай уласнасьці ў Варшаве адбылася канфэрэнцыя пад назвай «Ці ёсьць геном? Біятэхналёгія й ахова інтэлектуальнай уласнасьці».
Старшыня Патэнтавага ўпраўленьня Польшчы Аліцыя Адамчак паведаміла, што больш за ўсё патэнтаў польскія навукоўцы атрымліваюць у галіне мэханікі, хіміі, электронікі ды біятэхналёгіі.
Адным з найцікавейшых польскіх вынаходніцтваў апошніх гадоў лічыцца штучная костка. Дадзены польскі прадукт будучыні быў распрацаваны навуковым калектывам пад кіраўніцтвам прафэсар Гражыны Гінальская ў Мэдыцынскім унівэрсытэце Любліна. Штучная костка ўжо была перасаджаная васьмі пацыентам. Яе склад нагадвае чалавечую костку, адпаведна арганізм не адкідае яе.
Штучная костка зьяўляецца ўнікальным для ўсяго сьвета вынаходніцтвам. Матэрыял быў запатэнтаваны ў Польшчы ды Эўропе, працягваюцца працы па атрыманьню адпаведных амэрыканскіх сэртыфікатаў.
Польшча займае 12 месца ў сьвеце паводле колькасьці выдадзеных патэнтаў, ды 17 па колькасьці заяў на іх атрыманьне. З нагоды Сусьветнага дня інтэлектуальнай уласнасьці ў Варшаве адбылася канфэрэнцыя пад назвай «Ці ёсьць геном? Біятэхналёгія й ахова інтэлектуальнай уласнасьці».
Старшыня Патэнтнага ўпраўленьня Польшчы Аліцыя Адамчак паведаміла, што больш за ўсё патэнтаў польскія навукоўцы атрымліваюць у галіне мэханікі, хіміі, электронікі ды біятэхналёгіі.
Адным з найцікавейшых польскіх вынаходніцтваў апошніх гадоў лічыцца штучная костка. Дадзены польскі прадукт будучыні быў распрацаваны навуковым калектывам пад кіраўніцтвам прафэсар Гражыны Гінальская ў Мэдыцынскім унівэрсытэце Любліна.
Штучная костка ўжо была перасаджаная васьмі пацыентам. Яе склад нагадвае чалавечую костку, адпаведна арганізм не адкідае яе. Штучная костка зьяўляецца ўнікальным для ўсяго сьвета вынаходніцтвам. Матэрыял быў запатэнтаваны ў Польшчы ды Эўропе, працягваюцца працы па атрыманьню адпаведных амэрыканскіх сэртыфікатаў.
IAR/эж