Logo Polskiego Radia
Print

Раззбраеньне – тэма сустрэчы Ўладзіміра Пуціна й Кім Чэн Ына

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 25.04.2019 13:12
Сустрэча Ўладзіміра Пуціна й Кім Чэн Ына працягвалася ўдвая даўжэй, чым пачаткова плянавалася.
Кім Чэн Ын i Ўладзімір Пуцін.Кім Чэн Ын i Ўладзімір Пуцін.PAP/EPA/ALEXANDER ZEMLIANICHENKO / POOL

Раззбраеньне – тэма сустрэчы Ўладзіміра Пуціна й Кім Чэн Ына
Сустрэча Ўладзіміра Пуціна й Кім Чэн Ына працягвалася ўдвая даўжэй, чым пачаткова плянавалася.
Шляхі выхаду з тупіка ў перамовах датычных раззбраеньня былі галоўнай тэмай размовы лідараў Расеі й Паўночнай Карэі ва Ўладзівастоку.
Сустрэча Ўладзіміра Пуціна й Кім Чэн Ына працягвалася паўтары гадзіны, то бок удвая даўжэй, чым пачаткова плянавалася. Яна завяршылася без традыцыйнай сумеснай заявы.
Вядома аднак, што дзьве асноўныя тэмы, якія закраналіся - гэта дэнуклеарызацыя паўвыспы й эканамічнае супрацоўніцтва Паўночнай Карэі й Расеі.
Крэмль хоча аднавіць „шасьцібаковыя перамовы”. Паводле камэнтатараў, пасьля паразы саміту ў Ханоі, Масква хоча паказаць, што гатовая нанава заангажавацца ў працэс дэнуклеарызацыі.
Пасьля завяршэньня сустрэчы з Кім Чэн Ынам Уладзімір Пуцін падкрэсьліў, што ў асноўным закраналася пытаньне сумесных намаганьнях з мэтай выхаду з тупіка ў перамовах па раззбраеньні.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт