У бліжэйшыя дні сустрэнуцца лідары Паўночнай Карэі і Расеі
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        23.04.2019 15:44
                    
                                 
                
                
                    Сустрэча можа адбыцца ў сераду ці чацьвер, паведамілі СМІ Паўднёвай Карэі ды Японіі.
                
                
                    
                         Foto: EPA/YONHAP Dostawca: PAP/EPA
Foto: EPA/YONHAP Dostawca: PAP/EPA
                     
                
                
                
               
                
                         У сваю чаргу прэсавы сакратар Крамля Дзьмітрый Пяскоў пацьвердзіў, што пры канцы красавіка заплянаваная сустрэча лідараў дзьвюх краін.
Сустрэча Кім Чэн Ына з Уладзімірам Пуціным можа адбыцца ўжо ў бліжэйшую сераду або чацьвер ва Ўладзівастоку. Прэзыдэнт Расеі зьбіраецца там сустрэцца з лідэрам Паўночнай Карэі, падчас паездкі на саміт краін «Паса і шляху», які пачнецца пры канцы тыдня ў кітайскай сталіцы.
Паводле дадзеных японскага агенцтва Kyodo, Кім Чэн Ын прыедзе цягніком ва Ўладзівасток ужо ў сераду. У нядзелю ў адным з унівэрсытэтаў ва Уладзівастоку бачылі кіраўніка расейскай службы дыпляматычнага пратаколу.
Паездка Кім Чэн Ына ў Расею будзе першым замежным візытам з моманту правалу саміту ў Ханоі, дзе Паўночная Карэя не дамовілася са Злучанымі Штатамі ў справе дэнюклеарызацыі. У апошнія дні паўночнакарэйскі МЗС запатрабаваў, каб з перамоўнага працэсу быў выключаны дзяржсакратар ЗША Майк Пампэо, які, паводле рыторыкі Пхеньяна, – ускладняе перамовы.
ПР/юл