Logo Polskiego Radia
Print

У Аўстралія мела месца начная страляніна

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 14.04.2019 16:12
Адзін чалавек быў забіты і чатыры атрымалі раненьні, у тым ліку два сур'ёзна.
Foto: twitter.com

Страляніна адбылася непадалёк ад начнога клюба «Love Machine» у Мэльбурне. Пакуль не вядома, што стала прычынай інцыдэнту.

Паліцыя паведаміла, што сьмяротная ахвяра – гэта 37-гадовы мужчына. Чатыры асобы з агнястрэльнымі раненьнямі былі дастаўлены ў бальніцу, двое з іх знаходзяцца ў цяжкім стане. Не выключана, што колькасьць ахвяр павялічыцца.

Паліцыя зьвярнулася да сьведак інцыдэнту, і асабліва да людзей, якія могуць мець відэа запіс падзей, каб высьветліць дэталі здарэньня.

Таксама сьледчыя вызначаюць, ці чорны пазадарожнік Porsche, які зьехаў з месца здарэньня быў зьвязаны са стральбой. Аўта хутка знайшлі, але аўтамабіль быў спалены.

У Аўстраліі рэдка здараюцца злачынствы, зьвязаныя з агнястрэльнай зброяй. Гэта зьвязана з істотным узмацненьні жорсткасьці правіл, што рэгулююць набыцьцё і валоданьне зброяй.

Абвастрэньне заканадаўства мела месца пасьля падзей 1996-га года, калі мужчына расстраляў 35 чалавек у Тасманіі.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт