Кім Чэн Ын гатовы да новых перамоваў з ЗША
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        13.04.2019 12:45
                    
                                 
                
                
                    Пры ўмове, што Злучаныя Штаты будуць мець «правільнае стаўленьне».
                
                
                    
                         Foto: EPA/KCNA Dostawca: PAP/EPA
Foto: EPA/KCNA Dostawca: PAP/EPA
                     
                
                
                
               
                
                         Лідэр Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын заявіў, што ён зацікаўлены ў правядзеньні сустрэчы з Дональдам Трампам. 
Пры гэтым ён выставіў умову, калі Злучаныя Штаты будуць мець «правільнае стаўленьне», – паведаміла інфармацыйнае агенцтва KCNA. Паўночнакарэйскі лідар зазначыў, што чакае рашэньня па гэтым пытаньні да канца года.
Лідэр Паўночнай Карэі заявіў, што зрыў перамоваў са Злучанымі Штатамі падчас саміту ў Ханоі павысіла рызыку вяртаньня да былой напружанасьці. Кім Чэн Ын заявіў, што саміт паказаў, што Злучаныя Штаты не зусім гатовыя да паляпшэньня адносіны паміж дзьвюма краінамі. Кім дадаў, што ў Ханоі амэрыканцы мелі «зусім недасягальныя пляны» і «не былі па сапраўднаму гатовыя сесьці твар у твар і вырашыць праблемы.»
Дональд Трамп і Кім Чэн Ун сустрэліся ўжо двойчы, у Ханоі ў лютым, і ў Сінгапуры ў чэрвені мінулага года. Ніводная з гэтых сустрэч не завяршылася падпісаньнем пагадненьня аб зьняцьці санкцый у абмен на адмову Паўночнай Карэі ад ядзернай і ракетнай праграм.
ПР/юл