У Расеі створаная група па барацьбе з катаваньнямі й дыскрымінацыяй
Ініцыятарам праекту зьяўляецца кіраўнік руху „За правы чалавека” Леў Панамароў.
Маскоўскія праваабаронцы стварылі групу па барацьбе супраць катаваньняў і дыскрымінацыі. Ініцыятарам праекту зьяўляецца кіраўнік руху „За правы чалавека” Леў Панамароў.
Праваабаронцы плянуюць арганізаваць сэрыю пікетаў, якія павінны зьвярнулі ўвагу ўладаў на абвастрэньне жорсткасьці дзеяньняў праваахоўных органаў і спэцыяльных службаў.
На працягу некалькіх гадоў арганізацыі, якія займаюцца правамі чалавека ў Расеі паведамляюць, што ў сьледчых ізалятарах і папраўчых калёніях у дачыненьні да зьняволеных прымяняецца гвалт.
Раскрыцьцём гэткіх выпадкаў займаюцца, між іншым, незалежныя журналісты, у тым ліку з „Новай газэты”. У прыватнасьці газэта паведамляла пра практыку катаваньняў і забойствы, якія мелі месца ў Чачні. Інфармацыя на гэтую тэму апынулася ў дакладах Amnesty International.
Дакумэнтаваньнем гэткіх злачынстваў, а таксама дапамогай іх ахвярам займаецца Цэнтар абароны правоў чалавека „Мэмарыял”. Супрацоўнікі цэнтра зьвяртаюць увагу на цяжкасьці, зьвязаныя з раскрыцьцём незаконных дзеяньняў праваахоўных органаў. Яны дадаюць, што рэпрэсіі закранаюць ня толькі зьняволеных, але таксама праваабаронцаў і журналістаў, якія апісваюць незаконную практыку.
аз
Маскоўскія праваабаронцы стварылі групу па барацьбе супраць катаваньняў і дыскрымінацыі. Ініцыятарам праекту зьяўляецца кіраўнік руху „За правы чалавека” Леў Панамароў.
Праваабаронцы плянуюць арганізаваць сэрыю пікетаў, якія павінны зьвярнуць увагу ўладаў на абвастрэньне жорсткасьці дзеяньняў праваахоўных органаў і спэцыяльных службаў.
На працягу некалькіх гадоў арганізацыі, якія займаюцца правамі чалавека ў Расеі, паведамляюць, што ў сьледчых ізалятарах і папраўчых калёніях у дачыненьні да зьняволеных прымяняецца гвалт.