Мігранты хочуць прарвацца ў Паўночную Македонію
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        05.04.2019 16:18
                    
                                 
                
                
                    Людзі адказалі на ананімны заклік у сацыяльных сетках, каб ісьці на штурм мяжы.
                
                
                    
                         Foto: EPA/SOTIRIS BARBAROUSIS Dostawca: PAP/EPA
Foto: EPA/SOTIRIS BARBAROUSIS Dostawca: PAP/EPA
                     
                
                
                
               
                
                         Сотні мігрантаў сабраліся на поўнач ад горада Салонікі з мэтай прарвацца ў краіны ЭЗ па так званым Балканскім маршруце.
Мігранты патлумачылі, што адказалі на ананімны заклік у сацыяльных сетках, каб ісьці на штурм мяжы Грэцыі з Паўночнай Македоніяй.
З учорашняга дня ў мястэчку Дыявата, на поўнач ад горада Салонікі, канцэнтруюцца мігранты, якія пачалі прыбываць з розных куткоў Грэцыі. Многія зь іх прыходзяць сем'ямі з маленькімі дзецьмі. Яны паставілі намёты ў поле каля 60 кілямэтраў ад мяжы.
Учора ўвечары мелі месца сутыкненьні з паліцыяй. Мігранты кідалі камяні і цяжкія прадметы ў паліцэйскіх. Праваахоўнікі адказалі шумавымі гранатамі ды сьлезацечным газам. Міністэрства Грэцыі па справах міграцыя папярэдзіла пра небясьпеку незаконнага перасячэньня мяжы. З падобнай заявай выступіла і Агенцтва ААН па справах уцекачоў.
Так званы Балканскі маршрут быў зачынены ў 2016 годзе. Раней гэтай трасай у ЭЗ трапіла блізу аднаго мільёна ўцекачоў.
Пасьля закрыцьця мяжы ў Грэцыі засталося больш за сто тысяч мігрантаў.
ПР/юл