ЭП прыняў некарысныя для польскіх транспартных кампаній зьмены
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        04.04.2019 14:04
                    
                    Палякі асьцерагаюцца, што новыя правілы прычыняцца да росту коштаў працы й банкруцтва транспартных кампаній. 
                
                         Photo: jwvein/pixabay.com/CC0 Public Domain

ЭП прыняў зьмены некарысныя для польскіх транспартных кампаній 
Палякі асьцерагаюцца, што новыя правілы прычыняцца да росту коштаў працы й банкруцтва транспартных кампаній. 
Эўрапейскі парлямэнт прыняў некарысныя для Польшчы зьмены, датычныя міжнародных перавозак у Эўразьвязе. Цяпер пачнуцца перамовы Эўрапарлямэнту з краінамі-членамі, якія вырашаць пра канчатковы кшталт новых правілаў. 
Дэпутаты пагадзіліся, каб сэктар міжнароднага транспарту ахапілі жорсткія правілы, датычныя працаўнікоў у камандзіроўцы. 
Гаворка ідзе пра працоўны час кіроўцы, мінімальную заработную плату і ўсе дадатковыя выгады, якія абавязваюць у краіне, на тэрыторыі якой у дадзеным часе працаваў кіроўца. 
Паводле польскага боку, правілы ў гэткім кшталце прычыняцца да павелічэньня коштаў працы, бюракратычных патрабаваньняў, а таксама банкруцтва многіх транспартных кампаній.
аз