Паўночнаатлянтычны Альянс не зьмяняе кіраўніцтва
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        29.03.2019 18:11
                    
                                 
                
                
                    Генэральнаму сакратару працягнулі мандата на тры наступныя гады.
                
                
                    
                         Генсекретарь НАТО Йенс Столтенберг.Foto: Wikimedia Commons/Creative Commons Attribution 2.0 Generic
Генсекретарь НАТО Йенс Столтенберг.Foto: Wikimedia Commons/Creative Commons Attribution 2.0 Generic
                     
                
                
                
               
                
                          Генэральным сакратаром арганізацыі да канцы верасьня 2022 года застанецца Енс Столтэнберг.
Паўночнаатлянтычны савет вырашыў працягнуць яму мандат яшчэ на тры гады.
У кароткай пісьмовай заяве кіраўніцтва пакту паведаміла, што «саюзьнікі выказалі падтрымку для работы Генэральнага сакратара ў справе мадэрнізацыі НАТА і паляпшэньня эфэктыўнасьці дзейнасьці арганізацыі ў будучыні».
ПР/юл