Вугоршчына ладзіць выставу пра Варшаву
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        29.03.2019 12:14
                    
                                 
                
                
                    Польскі інстытут у Будапэшце адчыніў выставу “Адноўленае. Фотарэпартаж з Варшавы 1918-1939-х гг.”
                
                
                    
                         Foto: EPA/Zsolt Szigetvary/PAP/EPA
Foto: EPA/Zsolt Szigetvary/PAP/EPA
                     
                
                
                
               
                
                         На выставе прадстаўлены фотаздымкі польскай сталіцы міжваеннага пэрыяду, зробленыя фатографамі «Illustrated Daily Courier».
Куратар выставы Ганна Бжэзінска распавяла Польскаму радыё, што пошукі матэрыялу для выставы доўжыліся больш за год. За гэты час арганізатары прагледзелі некалькі дзясяткаў тысяч фотаздымкаў з калекцый Нацыянальнага электроннага архіва. Імёны многіх аўтараў здымкаў невядомыя.
Фотаздымкі, прадстаўленыя ў вугорскай сталіцы, зьяўляюцца часткай выставы, паказанай летась у Варшаве ў рамках сьвяткаваньня 100-годзьдзя незалежнасьці Польшчы.
Унікальныя фотаздымкі можна ўбачыць у Будапэшце да 3 траўня.
ПР/юл