У Ватыканскіх садах пасаджаны два польскія дубы 
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Alena  Vialichka
                        
                        28.03.2019 14:26
                    
                    На днях споўніцца 100 гадоў аднаўленьня дыпляматычных стасункаў паміж Апостальскім пасадам і Польшчай.
                
                         PAP/EPA/MAURIZIO BRAMBATTI
	PAP/EPA/MAURIZIO BRAMBATTI
                     
Сёньня, у 100-годзьдзе аднаўленьня дыпляматычных стасункаў паміж Апостальскім пасадам і Польшчай, у Ватыканскіх садах пасаджаны два дубы з польскіх лясоў.
Пра сёньняшнюю ўрачыстасьць учора казаў Папы рымскі падчас генэральнай аўдыенцыі на пляцы сьвятога Пятра. «Менавіта 30 сакавіка 1919 году Апостальскі пасад прызнаў свабодную Рэч Паспалітую Польшчу, усталёўваючы пасьля дыпляматычныя стасункі», – сказаў Францішак. Ён падкрэсьліў, што дуб будзе сымбалем жывых і моцных сувязяў паміж Ватыканам і Польшчай.
Ва ўрачыстасьці ўдзел прыняў губэрнатар Ватыкану, кардынал Джузэпэ Бэртэла. Гэта адзін з самых блізкіх супрацоўнікаў папы Францішка. З Польшчы прыехаў віцэ-міністар замежных спраў Шыман Шынкоўскі вэль Сэнк і міністар з канцылярыі прэзыдэнта Польшчы Адам Квяткоўскі, які прачытаў ліст ад прэзыдэнта Анджэй Дуды. На ўрачыстасьці прысутнічалі акрэдытаваныя ў Ватыкане амбасадары.

ав