Logo Polskiego Radia
Print

У Летуве экс-кіраўнікі СССР завочна асуджаныя за ваенныя злачынствы

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 27.03.2019 13:47
У сераду Віленскі акруговы суд абвясьціў прысуд па справе аб падзеях 13 студзеня 1991 года.
pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Летува: экс-кіраўнікі СССР завочна асуджаныя за ваенныя злачынствы па справе 13 студзеня 1991 года
У сераду Віленскі акруговы суд абвясьціў прысуд па справе аб падзеях 13 студзеня 1991 года. За ваенныя злачынствы і злачынствы супраць чалавечнасьці былы міністар абароны СССР Дзьмітрый Язаў завочна асуджаны да 10-ці, а былы афіцэр КДБ Міхаіл Галаваты – да 12-ці гадоў пазбаўленьня волі. Абвінавачваньні ў ажыцьцёўленай савецкай агрэсіі прад'яўленыя 67-мі грамадзянам Расеі, Беларусі і Украіны, іх абвінавачваюць у ваенных злачынствах і злачынствах супраць чалавечнасьці.
У першую гадзіну чытаньня прысуду дзясяткам абвінавачаных былі абвешчаныя тэрміны пакараньня ад чатырох да 12 гадоў. Калегія судзіла большасьць абвінавачаных завочна, у судзе былі толькі два савецкіх афіцэра, гэта грамадзяне Расеі – затрыманы ў Летуве ў 2014 года афіцэр Юры Мель і жыхар Вільні Генадзь Іваноў.
Генпракуратура Летувы прапаноўвала пакараць былога міністра абароны СССР Дзьмітрыя Язава і яшчэ пяцёх афіцэраў пажыцьцёвым зьняволеньнем. Пацярпелымі ў справе прызнаныя амаль 700 чалавек, у якасьці сьведак была апытаная амаль тысяча чалавек. Расея адмовілася супрацоўнічаць з Летувой у расьсьледаваньні гэтай справы і адхіліла просьбу апытаць былога кіраўніка СССР Міхаіла Гарбачова.
Пры захопе савецкімі вайсковымі часткамі і спэцпадразьдзяленьнямі Віленскай тэлевежы і будынку Летувіскага радыё і ТБ у ноч на 13 студзеня 1991 года загінулі 14 чалавек, больш за тысячу бяззбройных людзей пацярпелі.

За ваенныя злачынствы і злачынствы супраць чалавечнасьці былы міністар абароны СССР Дзьмітрый Язаў завочна асуджаны да 10-ці, а былы афіцэр КДБ Міхаіл Галаваты – да 12-ці гадоў пазбаўленьня волі.

Абвінавачваньні ў ажыцьцёўленай савецкай агрэсіі прад'яўленыя 67-мі грамадзянам Расеі, Беларусі і Украіны, іх абвінавачваюць у ваенных злачынствах і злачынствах супраць чалавечнасьці.

У першую гадзіну чытаньня прысуду дзясяткам абвінавачаных былі абвешчаныя тэрміны пакараньня ад чатырох да 12 гадоў. Калегія судзіла большасьць абвінавачаных завочна, у судзе былі толькі два савецкіх афіцэра, гэта грамадзяне Расеі – затрыманы ў Летуве ў 2014 года афіцэр Юры Мель і жыхар Вільні Генадзь Іваноў.

Генпракуратура Летувы прапаноўвала пакараць былога міністра абароны СССР Дзьмітрыя Язава і яшчэ пяцёх афіцэраў пажыцьцёвым зьняволеньнем. Пацярпелымі ў справе прызнаныя амаль 700 чалавек, у якасьці сьведак была апытаная амаль тысяча чалавек. Расея адмовілася супрацоўнічаць з Летувой у расьсьледаваньні гэтай справы і адхіліла просьбу апытаць былога кіраўніка СССР Міхаіла Гарбачова.

Пры захопе савецкімі вайсковымі часткамі і спэцпадразьдзяленьнямі Віленскай тэлевежы і будынку Летувіскага радыё і ТБ у ноч на 13 студзеня 1991 года загінулі 14 чалавек, больш за тысячу бяззбройных людзей пацярпелі.

ru.delfi.lt/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт