Рым далучыўся да праекту «Адзін пояс, адзін шлях»
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        24.03.2019 16:02
                    
                                 
                
                
                    Італія стала першай краінай G7, якая далучылася да гіганцкай кітайскай транспартнай ініцыятывы.
                
                
                    
                         Foto: Pixabay.com/CC0
Foto: Pixabay.com/CC0
                     
                
                
                
               
                
                         Міністры ўрадаў Кітая ды Італіі ў прысутнасьці старшыні КНР Сі Цзіньпіна і прэм'ер-міністра Італіі Джузэпэ Контэ падпісалі ў Рыме мэмарандум, які стане асновай для шырокамаштабнага эканамічнага супрацоўніцтва і гандлю. Сума двухбаковых пагадненьняў ацэньваецца ў 20 мільярдаў эўра.
Кітайская ініцыятыва «Адзін пояс, адзін шлях» зьяўляецца праектам па будаўніцтве сеткі транспартных спалучэньняў паміж Кітаем і рэштай сьвету. Пэкін ужо ўклаў у яго 700 мільярдаў даляраў ЗША.
Цяпер кітайскі бок хацеў бы ўзяць удзел у пашырэньні партоў Трыеста і Генуі. Таксама падпісаныя іншыя пагадненьні, якія павялічаць італьянскі экспарт у Кітай на 7 мільярдаў эўра.
Злучаныя Штаты ды Эўрапейскі Зьвяз выказалі занепакоенасьць тым, што Італія можа стаць пляцдармам эканамічнай экспансіі Кітая, што створыць пагрозы сыстэме бясьпекі.
Паводле неафіцыйнай інфармацыі, з-за гэтага Італія не падпісала пагадненьняў аб супрацоўніцтве з Кітаем у галіне тэлекамунікацый, авіяцыі і суднабудаваньні.
ПР/юл