У Чэхіі ліквідавалі сетку расейскіх шпіёнаў
СМІ: расейскія агенты мелі чэскае грамадзянства.
У Чэхіі была ліквідаваная шпіёнская сетка, якая дзейнічала ў Празе пад  прыкрыцьцём дзьвюх кампутэрных кампаній. У яе ўваходзілі расейскія агенты з чэскім грамадзянствам, паведаміў тыднёвік „Рэспэкт”, спасылаючыся на ўласныя крыніцы інфармацыі. Паводле выданьня, агенты, між іншым, зьдзяйсьнялі хакерскія атакі.
Аўтарам артыкулу зьяўляецца журналіст Андрэй Кундра - адзін зь ляўрэатаў сёлетняй прэстыжнай узнагароды для журналістаў імя Фэрдзінанда Пэроуткі.  
Паводле яго, кульмінацыя дзеяньняў чэскіх службаў супраць расейскіх агентаў адбылася на пачатку 2018 году. У той час, была затрыманая група расейцаў, у тым ліку тых, хто ў мінулым атрымаў чэскае грамадзянства. 
Апэрацыя супраць шпіёнаў ФСБ працягвалася некалькі гадоў.
Паводле журналіста, расейскія агенты з Чэхіі супрацоўнічалі з аналягічнымі групамі ў іншых краінах. 
Спасылаючыся на расейскія крыніцы Кундра кажа, што пасьля выкрыцьця расейскія шпіёны пакінулі тэрыторыю Чэхіі. 
Журналіст нагадаў, што ў мінулым СМІ неаднаразова зьвярталі ўвагу на тое, што некаторыя расейцы атрымлівалі чэскае грамадзянства ў нявысьветленых умовах. 
Паводле Кундры, інфармацыі аб дзейнасьці чэскіх службаў супраць групы расейскіх агентаў у Чэхіі сталі вядомымі пасьля таго, як прэзыдэнт 
Мілаш Зэман неаднаразова крытыкаваў Інфармацыйную службу
бясьпекі за перабольшваньне пагрозы з боку расейскіх спэцслужбаў.
PAP/аз
 У Чэхіі была ліквідаваная шпіёнская сетка, якая дзейнічала ў Празе пад  прыкрыцьцём дзьвюх кампутэрных кампаній. У яе ўваходзілі расейскія агенты з чэскім грамадзянствам, паведаміў тыднёвік „Рэспэкт”, спасылаючыся на ўласныя крыніцы інфармацыі. Паводле выданьня, агенты, між іншым, зьдзяйсьнялі хакерскія атакі.
Аўтарам артыкулу зьяўляецца журналіст Андрэй Кундра - адзін зь ляўрэатаў сёлетняй прэстыжнай узнагароды для журналістаў імя Фэрдзінанда Пэрaуткі (Ferdinand Peroutka).  
Паводле яго, кульмінацыя дзеяньняў чэскіх службаў супраць расейскіх агентаў адбылася на пачатку 2018 году. У той час была затрыманая група расейцаў, у тым ліку тых, хто ў мінулым атрымаў чэскае грамадзянства. 
Апэрацыя супраць шпіёнаў ФСБ працягвалася некалькі гадоў.
Паводле журналіста, расейскія агенты з Чэхіі супрацоўнічалі з аналягічнымі групамі ў іншых краінах. 
Спасылаючыся на расейскія крыніцы Кундра кажа, што пасьля выкрыцьця расейскія шпіёны пакінулі тэрыторыю Чэхіі. 
Журналіст нагадаў, што ў мінулым СМІ неаднаразова зьвярталі ўвагу на тое, што некаторыя расейцы атрымлівалі чэскае грамадзянства ў нявысьветленых абставінах. 
Паводле Кундры, інфармацыя аб дзейнасьці чэскіх службаў супраць групы расейскіх агентаў у Чэхіі стала вядомай пасьля таго, як прэзыдэнт Мілаш Зэман неаднаразова крытыкаваў Інфармацыйную службу бясьпекі за перабольшваньне пагрозы з боку расейскіх спэцслужбаў.
PAP/аз