Logo Polskiego Radia
Print

Вэнэсуэльскі парлямэнт увёў надзвычайнае становішча на тэрыторыі ўсёй краіны

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 12.03.2019 14:34
Выключнае становішча павінна дапамагчы краіне ў сытуацыі энэргетычнай аварыі, якая з чацьвярга паралізуе краіну.
PAP/EPA/RAYNER PENA

Вэнэсуэльскі парлямэнт, у якім большасьць мае апазыцыя, прыняў дэкрэт аб увядзеньні выключнага становішча на тэрыторыі ўсёй краіны. З такой прапановай выступіў старшыня Нацыянальнага сходу і часовы прэзыдэнт Вэнэсуэлы Хуан Гуайдо. Выключнае становішча павінна дапамагчы краіне ў сытуацыі энэргетычнай аварыі, якая з чацьвярга паралізуе краіну.
Лідар апазыцыі таксама заклікаў праводзіць далейшыя дэманстрацыі з патрабаваньнем адхіліць прэзыдэнта Нікаласа Мадуру, які распусьціў парлямэнт і кіруе пры дапамозе Вышэйшага суду.
Краіна пазбаўленая электраэнэргіі, што яшчэ больш пагаршае сур’ёзны гаспадарчы крызіс у краіне: не працуе транспарт, пастаўка вады і тэлекамунікацыя. Прынамсі 15 чалавек памерлі ў шпіталі, з якіх толькі нешматлікія маюць генэратары. У чацьвер вечарам працу спынілі дзьве электрастанцыі, а ў выніку аварыі без сьвятла засталіся 20 штатаў. У пятніцу раніцай урад абвясьціў пра спыненьне ўрокаў у школах і спыненьне дзейнасьці прадпрыемстваў.
Вэнэсуэльскія экспэрты пераконваюць, што праблемы з пастаўкамі энэргіі – гэта вынік аварыі, якая адбылася на гідраэлектрастанцыі ў Гуры, пабудаванай у 1963-1986 гадах, якая забясьпечвала электраэнэргіяй 80% запатрабаванасьці краіны. Незалежныя экспэрты гавораць пра сталую адсутнасьць фінансаваньня станцыі і вельмі кепскі стан інфраструктуры.

Вэнэсуэльскі парлямэнт, у якім большасьць мае апазыцыя, прыняў дэкрэт аб увядзеньні выключнага становішча на тэрыторыі ўсёй краіны. З такой прапановай выступіў старшыня Нацыянальнага сходу і часовы прэзыдэнт Вэнэсуэлы Хуан Гуайдо. Выключнае становішча павінна дапамагчы краіне ў сытуацыі энэргетычнай аварыі, якая з чацьвярга паралізуе краіну.

Лідар апазыцыі таксама заклікаў праводзіць далейшыя дэманстрацыі з патрабаваньнем адхіліць прэзыдэнта Нікаласа Мадуру, які распусьціў парлямэнт і кіруе пры дапамозе Вышэйшага суду.

Вэнэсуэла пазбаўленая электраэнэргіі, што яшчэ больш пагаршае сур’ёзны гаспадарчы крызіс у краіне: не працуе транспарт, пастаўка вады і тэлекамунікацыя. Прынамсі 15 чалавек памерлі ў шпіталі, з якіх толькі нешматлікія маюць генэратары. У чацьвер вечарам працу спынілі дзьве электрастанцыі, а ў выніку аварыі без сьвятла засталіся 20 штатаў. У пятніцу раніцай урад абвясьціў пра спыненьне ўрокаў у школах і спыненьне дзейнасьці прадпрыемстваў.

Вэнэсуэльскія экспэрты пераконваюць, што праблемы з пастаўкамі энэргіі – гэта вынік аварыі, якая адбылася на гідраэлектрастанцыі ў Гуры, пабудаванай у 1963-1986 гадах, якая забясьпечвала электраэнэргіяй 80% запатрабаванасьці краіны. Незалежныя экспэрты гавораць пра сталую адсутнасьць фінансаваньня станцыі і вельмі кепскі стан інфраструктуры.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт