Летува сьвяткуе Дзень незалежнасьці
У Вільні заплянаванае традыцыйнае шэсьце з нагоды Дня незалежнасьці Летувы.
Летува сьвяткуе Дзень незалежнасьці. Краіна першай сярод савецкіх рэспублік абвясьціла сваю незалежнасьць ад Савецкага Саюза. У сувязі з гэтым, у сталіцы заплянаванае ўрачыстае шэсьце.
11 сакавіка 1990 году Вярхоўны Савет Летувіскай Рэспублікі абвясьціў праклямацыю „Аб аднаўленьні незалежнасьці Летувы”. 
„Вынікам гэтага стала адраджэньне летувіскай дзяржавы. Гэта быў дзень свабоды”, - сказаў Польскаму радыё старшыня летувіскага  парлямэнта Віктарас Пранцкеціс.
Раніцай у Вільні адбылося паседжаньне парлямэнта Летувы, а апоўдні былі ўрачыста паднятыя дзяржаўныя сьцягі трох краін Балтыі. 
Апрача таго цэнтральнымі вуліцамі Вільні заплянаванае традыцыйнае шэсьце з нагоды Дня незалежнасьці Летувы з удзелам палякаў з Польскага дыскусійнага клюба. Такім чынам, яны нагадваюць, што сярод падпісантаў Акту аб незалежнасьці былі таксама прадстаўнікі польскай меншасьці - Чэслаў Акіньчыц, Збігнеў Бальцэвіч і Мэдард Чобат (Medardas Čobotas). 
Шэсьце ўжо некалькіх гадоў зьяўляецца альтэрнатывай для маршу нацыяналістаў, якія плянаваны ў Вільні ў другой палове дня. 
аз
 Летува сьвяткуе Дзень незалежнасьці. Краіна першай сярод савецкіх рэспублік абвясьціла сваю незалежнасьць ад Савецкага Саюза. У сувязі з гэтым, у сталіцы заплянаванае ўрачыстае шэсьце.
11 сакавіка 1990 году Вярхоўны Савет Летувіскай Рэспублікі абвясьціў праклямацыю „Аб аднаўленьні незалежнасьці Летувы”. 
„Вынікам гэтага стала адраджэньне летувіскай дзяржавы. Гэта быў дзень свабоды”, - сказаў Польскаму радыё старшыня летувіскага  парлямэнта Віктарас Пранцкеціс.
Раніцай у Вільні адбылося паседжаньне парлямэнта Летувы, а апоўдні былі ўрачыста паднятыя дзяржаўныя сьцягі трох краін Балтыі. 
Апрача таго цэнтральнымі вуліцамі Вільні заплянаванае традыцыйнае шэсьце з нагоды Дня незалежнасьці Летувы з удзелам палякаў з Польскага дыскусійнага клюба. Такім чынам, яны нагадваюць, што сярод падпісантаў Акту аб незалежнасьці былі таксама прадстаўнікі польскай меншасьці - Чэслаў Акіньчыц, Збігнеў Бальцэвіч і Мэдард Чобат (Medardas Čobotas). 
Шэсьце ўжо некалькіх гадоў зьяўляецца альтэрнатывай для маршу нацыяналістаў,якія плянаваны ў Вільні ў другой палове дня. 
аз