У Швайцарыі знойдзеныя чарговыя фальшывыя пашпарты, якія ратавалі габрэяў
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Alena  Vialichka
                        
                        08.03.2019 16:01
                    
                    Пераважаюць пашпарты Парагваю з бачным стылем правапісу Канстанціна Ракіцкага, консула Польшчы ў Бэрне.
                
                         Photo: larahcv/pixabay.com/CC0 Public Domain
Photo: larahcv/pixabay.com/CC0 Public Domain
                     
У архіве ў швайцарскім Цюрыху знойдзеныя некалькі дзясяткаў невядомых да гэтага часу пашпартаў Парагваю і Гандурасу, падробленых для ратаваньня габрэяў з Галакосту.
Сярод знойдзеных дакумэнтаў пераважаюць пашпарты Парагваю з бачным стылем правапісу Канстанціна Ракіцкага, консула РП у Бэрне, які ў 1941-1943 гадах сфальсыфікаваў каля тысячы такіх дакумэнтаў. Знойдзеныя таксама адзінкавыя пашпарты Гандурасу і нешматлікія парагвайскія дакумэнты, выпісаныя рукой іншага дыплямата.
Амбасадар Польшчы ў Швайцарыі Якуб Кумах кажа, што пасьля гэтага адкрыцьця вядома напэўна, што ў польскім консульстве была другая асоба акрамя Ракіцкага, якая выпісвала фальшывыя дакумэнты габрэям.
«Пакуль невядома, хто гэта быў. Гэтая асоба падрабіла невялікую партыю пашпартоў. З іх усе знойдзеныя трапілі да габрэяў у Галяндыі і выратавалі жыцьцё пэўнай лічбе людзей», – гаворыць амбасадар Кумах.
Гэтак званая бэрнская група Аляксандра Ладася займалася падрыхтоўкай нелегальных пашпартоў прынамсі з 1941 году і працягвала дзейнасьць амаль да канца Галакосту.
У архіве ў швайцарскім Цюрыху знойдзеныя некалькі дзясяткаў невядомых да гэтага часу пашпартаў Парагваю і Гандурасу, падробленых для ратаваньня габрэяў з Галакосту.
Сярод знойдзеных дакумэнтаў пераважаюць пашпарты Парагваю з бачным стылем правапісу Канстанціна Ракіцкага, консула РП у Бэрне, які ў 1941-1943 гадах сфальсыфікаваў каля тысячы такіх дакумэнтаў. Знойдзеныя таксама адзінкавыя пашпарты Гандурасу і нешматлікія парагвайскія дакумэнты, выпісаныя рукой іншага дыплямата.Амбасадар Польшчы ў Швайцарыі Якуб Кумах кажа, што пасьля гэтага адкрыцьця вядома напэўна, што ў польскім консульстве была другая асоба акрамя Ракіцкага, якая выпісвала фальшывыя дакумэнты габрэям.

ав