Huawei падасьць у суд на ўрад ЗША
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        06.03.2019 13:01
                    
                    Пра гэта пойдзе гаворка падчас прэс-канфэрэнцыі ў бліжэйшы чацьвер у горадзе  Шэньчжэнь.
                
                         Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: tianya1223/pixabay.com/CC0 Public Domain
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: tianya1223/pixabay.com/CC0 Public Domain
                     
Huawei падасьць у суд на ўрад ЗША
Пра гэта пойдзе гаворка падчас прэс-канфэрэнцыі ў бліжэйшы чацьвер у Шэньчжэне.
Кітайскі тэлекамунікацыйны гігант кампанія Huawei плянуе падаць у суд на ўрад ЗША, паведамляе „New York Times”. Хутчэй за ўсё, гэтай тэме будзе прысьвечаная прэс-канфэрэнцыя, якую ў чацьвер арганізоўвае кампанія ў сваім галоўным офісе ў горадзе  Шэньчжэнь. На яе былі запрошаныя журналісты з усяго сьвету. 
Кампанія Huawei плянуе падаць у суд на ўрад ЗША за забарону на выкарыстоўваньне ейнай тэхнікі ў цэнтральных установах і ўпраўленьнях ЗША. 
Паводле неафіцыйнай інфармацыі, пазоў будзе пададзены ў Тэхасе, дзе месьціцца сядзіба кампаніі ў ЗША. 
Нагадаем, улады Злучаных Штатаў Амэрыкі й іншых заходніх дзяржаваў, лічаць, што тэхніка Huawei можа ўяўляць сабой  пагрозу бясьпецы іх дзяржаваў.
аз