Logo Polskiego Radia
Print

Тайскія авіялініі адмянілі некалькі рэйсаў у Эўропу

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 28.02.2019 15:15
Thai Airways адмяніла рэйсы з Бангкоку ў Лёндан, Франкфурт і ў Парыж, агулам самалёты не паляцелі ў 11 эўрапейскіх сталіц.
PAP/EPA/DIEGO AZUBEL

Тайскія авіялініі адмянілі некалькі рэйсаў у Эўропу
Падставай для такога рашэньня сталі перасьцярогі, зьвязаныя зь пералётам над тэрыторыяй Пакістану, а менавіта абвастрэньнем канфлікту паміж гэтай краінай ды Індыяй.
На лётнішчы ў Бангкоку на вылет з тайскага каралеўства чакае каля 5 тысяч пасажыраў. Thai Airways адмяніла рэйсы з Бангкоку ў Лёндан, Франкфурт і ў Парыж, агулам самалёты не паляцелі ў 11 эўрапейскіх сталіц.
Тайскія авіялініі чакаюць дазволу кітайскіх уладаў на выкарыстаньне паветранай прасторы КНР.
Нагадаем, напружанасьць паміж Пакістанам ды Індыяй узрасла пасьля паветранага абстрэлу пакістанскіх пазыцый у Кашміры. У сераду абедзьве краіны паведамілі аб зьнішчэньні над сваёй тэрыторыя варожых самалётаў. Пакістан закрыў сваю паветраную прастору, частка аэрапортаў зачынена таксама ў Індыі.

Падставай для такога рашэньня сталі перасьцярогі, зьвязаныя зь пералётам над тэрыторыяй Пакістану, а менавіта абвастрэньнем канфлікту паміж гэтай краінай ды Індыяй.

На лётнішчы ў Бангкоку на вылет з тайскага каралеўства чакае каля 5 тысяч пасажыраў. Thai Airways адмяніла рэйсы з Бангкоку ў Лёндан, Франкфурт і ў Парыж, агулам самалёты не паляцелі ў 11 эўрапейскіх сталіц.

Тайскія авіялініі чакаюць дазволу кітайскіх уладаў на выкарыстаньне паветранай прасторы КНР. Нагадаем, напружанасьць паміж Пакістанам ды Індыяй узрасла пасьля паветранага абстрэлу пакістанскіх пазыцый у Кашміры.

У сераду абедзьве краіны паведамілі аб зьнішчэньні над сваёй тэрыторыя варожых самалётаў. Пакістан закрыў сваю паветраную прастору, частка аэрапортаў зачынена таксама ў Індыі.

IAR/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт