Расейская апазыцыя ўшаноўвае памяць Барыса Нямцова
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        24.02.2019 14:06
                    
                                 
                
                
                    Лідар расейскай апазыцыі Барыс Нямцоў быў забіты чатыры гады таму - 27 лютага 2015 году.
                
                
                    
                         Расейская апазыцыя ўшаноўвае памяць Барыса Нямцова.PAP/EPA/MAXIM SHIPENKOV
Расейская апазыцыя ўшаноўвае памяць Барыса Нямцова.PAP/EPA/MAXIM SHIPENKOV
                     
                
                
                
               
                
                          
Расейская апазыцыя ўшаноўвае памяць Барыса Нямцова
Лідар расейскай апазыцыі Барыс Нямцоў быў забіты чатыры гады таму - 27 лютага 2015 году.
Расейская апазыцыя ўшаноўвае памяць Барыса Нямцова. У Маскве й шэрагу іншых гарадах Расеі на сёньня заплянаваныя дэманстрацыі й маршы.
Лідар расейскай апазыцыі Барыс Нямцоў быў забіты чатыры гады таму - 27 лютага 2015 году. Суд прысудзіў яго забойцаў да турэмнага зьняволеньня, але да гэтага часу заказчык забойства ня быў знойдзены.
У Маскве ўдзельнікі маршу заплянавалі шасьце па цэнтральных вуліцах горада - ад плошчы Пушкіна да праспэкта Сахарава. Чакаецца ўдзелу каля 30 000 чалавек. Удзельнікі шэсьця-прыхільнікі апазыцыі хочуць выказаць пратэст супраць мілітарысцкай палітыкі Крамля, якая, на іх думку, вядзе да міжнароднай ізаляцыі Расеі.
Падобныя шэсьці заплянаваныя ў шэрагу іншых гарадах, у тым ліку Санкт-Пецярбургу, Валгаградзе, Растове й Яраслаўлі. У некаторых гарадах мясцовыя ўлады не пагадзіліся на дэманстрацыю.
аз
Расейская апазыцыя ўшаноўвае памяць Барыса Нямцова. У Маскве й шэрагу іншых гарадах Расеі на сёньня заплянаваныя дэманстрацыі й маршы.
Лідар расейскай апазыцыі Барыс Нямцоў быў забіты чатыры гады таму - 27 лютага 2015 году. Суд прысудзіў яго забойцаў да турэмнага зьняволеньня, але да гэтага часу замоўнік забойства ня быў знойдзены.
У Маскве ўдзельнікі маршу заплянавалі шэсьце па цэнтральных вуліцах горада - ад плошчы Пушкіна да праспэкта Сахарава. Чакаецца ўдзелу каля 30 000 чалавек. Удзельнікі шэсьця-прыхільнікі апазыцыі хочуць выказаць пратэст супраць мілітарысцкай палітыкі Крамля, якая, на іх думку, вядзе да міжнароднай ізаляцыі Расеі.
Падобныя шэсьці заплянаваныя ў шэрагу іншых гарадах, у тым ліку Санкт-Пецярбургу, Валгаградзе, Растове й Яраслаўлі. У некаторых гарадах мясцовыя ўлады не пагадзіліся на дэманстрацыю.
аз