Logo Polskiego Radia
Print

Рухані: Адносіны па лініі Тэгеран-Вашынгтон максымальна напружаныя

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 20.02.2019 12:01
Іранскі палітык назваў варшаўскую канфэрэнцыю па Блізкім Усходзе „катастрофай”.
Прэзыдэнт Ірана Хасан Рухані.Прэзыдэнт Ірана Хасан Рухані.PAP/EPA/PRESIDENTIAL OFFICE HANDOUT

Рухані: Адносіны па лініі Тэгеран-Вашынгтон максымальна напружаныя
Іранскі палітык назваў варшаўскую канфэрэнцыю па Блізкім Усходзе „катастрофай”.
Прэзыдэнт Ірана Хасан Рухані лічыць, што адносіны па лініі Тэгеран-Вашынгтон максымальна напружаныя, паведаміла інфармацыйнае агенцтва Reuters.
Іранскі лідар пракамэнтараваў канфэрэнцыю па Блізкім Усходзе, якая на мінулым тыдні прайшла ў Варшаве. Іранскі палітык назваў мерапрыемства „катастрофай”.
„Барацьба паміж Іранам і Амэрыкай цяпер знаходзіцца на максымальным узроўні. Амэрыка заангажавала супраць нас усе свае сілы”, - паведаміў Хасан Рухані.
Нагадаем, на мінулым тыдні ў Варшаве адбылася канфэрэнцыя па Блізкім Усходзе, якую супольна арганізавалі Польшча й ЗША. У сустрэчы ўдзельнічала больш за 60 краінаў сьвету, у тым ліку 11 краін Блізкага Ўсходу.
У выступленьнях удзельнікаў канфэрэнцыі дамінавала пытаньне Ірана. Як амэрыканскія, так і ізраільскія палітыкі пераконвалі, што Іран зьяўляецца галоўнай пагрозай для бясьпекі на Блізкім Усходзе.
аз

Прэзыдэнт Ірана Хасан Рухані лічыць, што адносіны па лініі Тэгеран-Вашынгтон максымальна напружаныя, паведаміла інфармацыйнае агенцтва Reuters.

Іранскі лідар пракамэнтараваў канфэрэнцыю па Блізкім Усходзе, якая на мінулым тыдні прайшла ў Варшаве. Палітык назваў мерапрыемства „катастрофай”.
„Барацьба паміж Іранам і Амэрыкай цяпер знаходзіцца на максымальным узроўні. Амэрыка заангажавала супраць нас усе свае сілы”, - паведаміў Хасан Рухані.

Нагадаем, на мінулым тыдні ў Варшаве адбылася канфэрэнцыя па Блізкім Усходзе, якую супольна арганізавалі Польшча й ЗША. У сустрэчы ўдзельнічала больш за 60 краінаў сьвету, у тым ліку 11 краін Блізкага Ўсходу.

У выступленьнях удзельнікаў канфэрэнцыі дамінавала пытаньне Ірана. Як амэрыканскія, так і ізраільскія палітыкі пераконвалі, што Іран зьяўляецца галоўнай пагрозай для бясьпекі на Блізкім Усходзе.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт