Амэрыканская гуманітарная дапамога падзяліла Вэнэсуэлу
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
17.02.2019 16:32
Прэзыдэнт называе яе "ўварваньнем", а апазыцыя мабілізуе валянтэраў, каб пераносіць "гуманітарку" праз мяжу.
Foto: EPA/MIGUEL GUTIERREZ Dostawca: PAP/EPA
Лідэр апазыцыі ў Вэнэсуэле, Хуан Гуайдо паведаміў, што мабілізуе тысячы добраахвотнікаў дзеля дыстрыбуцыі гуманітарнай дапамогі са Злучаных Штатаў для патрабуючых.
У сваю чаргу прэзыдэнт Нікалас Мадура заявіў, што ўзмоцніць ахову мяжы, каб заблякаваць «амэрыканскае ўварваньне».
Уздоўж мяжы з Калюмбіяй знаходзяцца тоны ежы са Злучаных Штатаў. Апазыцыя патрабуе дапамогі людзей, каб пераправіць яе ў Вэнэсуэлу. Хуан Гуайдо абвясьціў, што ўжо 600 тысяч чалавек запісалі ў валянтэры, каб перанесьці ежу праз памежныя пункты.
Паводле неафіцыйнай інфармацыі, амэрыканскае войска плянуе ў бліжэйшыя дні даставіць дадатковыя 200 тон харчаваньня на мяжу з Вэнэсуэлай.
Дадатковая дапамогу неўзабаве будзе трапляць у Вэнэсуэлу праз Бразылію ды краіны Карыбскага басэйну.
ПР/юл