Logo Polskiego Radia
Print

У Мюнхэне размаўлялі пра выдаткі на абарону

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 16.02.2019 17:11
Абаронныя здольнасьці NATO сталі адной тэмаў Мюнхэнскай канфэрэнцыі па бясьпецы.
PAP/EPA/RONALD WITTEK

У сталіцы Баварыі праходзіць гадавая Канфэрэнцыя па пытаньнях бясьпекі. Дадзеная сустрэча лічыцца адной з найбольш важных у сьвеце. Сёлета ўдзел у канфэрэнцыі ўзяла больш за сотня лідараў краін з усяго сьвету, а таксама шматлікія журналісты ды экспэрты.

На канфэрэнцыі ў Мюнхэне ўздымалася расейскае пытаньне. Генэральны сакратар Альянсу Енс Столтэнбэрг зьвярнуўся з заклікам да Расеі шанаваць дамову пра ракеты сярэдняй і малой далёкасьці ды зьнішчыць ракеты такога кляса. Разам з тым ён зазначыў, што Пакт будзе рыхтавацца да сытуацыі, калі дамова перастане выконвацца.

У зьвязку з гэтым, ён заклікаў эўрапейскія краіны Альянсу павялічыць выдаткі на абарону. Міністар абароны Нямеччыны Уршуля фон дэр Лайен заявіла, што Бэрлін павялічыць свае выдаткі на абарону, хоць і не да ўзроўняў, узгодненых на форуме НАТО ў 2014-м годзе.

Нямецкая палітык падкрэсьліла, што толькі ў 2024 урад ФРГ будзе выдаткоўваць на абарону 1,5% ВУП. Гэта дасягненьне і павелічэньне на 80 працэнтаў, падкрэсьліла міністарка. Аднак, цяпер менавіта Нямеччына зьяўляецца аб'ектам самай моцнай крытыкі за тое, што выдаткоўвае на ваенныя патрэбы значна менш, чым 2% ад ВУП.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт