Лідары Расеі, Турцыі й Ірана абмяркоўваюць сытуацыю ў Сырыі
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
14.02.2019 14:11
Уладзімір Пуцін, Рэджэп Тайіп Эрдаган, Хасан Рухані сустракаюцца сёньня ў Сочы.
Уладзімір Пуцін i Рэджэп Тайіп Эрдаган.PAP/EPA/SERGEI CHIRIKOV
Лідары Расеі, Турцыі й Ірана абмяркоўваюць сытуацыю ў Сырыі
Уладзімір Пуцін, Рэджэп Тайіп Эрдаган, Хасан Рухані сустракаюцца сёньня ў Сочы.
Сёньня ў Сочы сустракаюцца прэзыдэнты Расеі, Турцыі й Ірана. Перамовы праходзяць па ініцыятыве Ўладзіміра Пуціна й датычаць двухбаковых адносін Масквы з Тэгеранам і Анкарой.
Расейскія СМІ не выключаюць, што Ўладзімір Пуцін, Рэджэп Тайіп Эрдаган, Хасан Рухані паявяцца таксама на Расейскім інвэстыцыйным форуме, які сёньня пачынаецца ў Сочы.
Расейскія СМІ падкрэсьліваюць, што лідары задумаюцца пра тое, як можа памяняцца сытуацыя ў Сырыі пасьля вываду амэрыканскіх вайскоўцаў з рэгіёну.
Нагадаем, Расея ўвяла свае войскі ў Сырыю ў 2015 годзе. З таго часу аказвае вайсковую й палітычную падтрымку сырыйскаму дыктатару Башару аль-Асаду.
аз