Летува перадасьць украінскай арміі боепрыпасы
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
07.02.2019 13:11
Гаворка ідзе пра больш за мільён патронаў для аўтаматаў Калашнікава.
ПатроныPhoto: Mizter_x94/pixabay.com/CC0 Public Domain
Летува перадасьць украінскай арміі боепрыпасы
Гаворка ідзе пра больш за мільён патронаў для аўтаматаў Калашнікава.
Урад у Вільні вырашыў аб перадачы ўкраінскай арміі боепрыпасаў. Летува ўжо некалькі гадоў дапамагае ўладам у Кіеве ў сувязі з узброеным канфліктам, які працягваецца ва ўсходняй частцы Ўкраіны.
Цяпер Летува вырашыла перадасьць Украіне боепрыпасы на 255 тысяч эўра. Гаворка ідзе пра больш за мільён патронаў для аўтаматаў Калашнікава.
Паводле міністра абароны Раймундаса Каробліса „ гэта частка пасьлядоўнай і ўсебаковай падтрымкі з мэтай умацаваньня абараназдольнасьці й забесьпячэньня незалежнасьці, сувэрэнітэту й тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны”.
Раней летувісы ўжо перадавалі ўкраінцам элемэнты ўзбраеньня. Апрача таго разам зь іншымі краінамі дапамагаюць у падрыхтоўцы ўкраінскіх жаўнераў.
аз
Урад у Вільні прыняў рашэньне аб перадачы ўкраінскай арміі боепрыпасаў. Летува ўжо некалькі гадоў дапамагае ўладам у Кіеве ў сувязі з узброеным канфліктам, які працягваецца ва ўсходняй частцы Ўкраіны.
Цяпер Летува вырашыла перадасьць Украіне боепрыпасы на 255 тысяч эўра. Гаворка ідзе пра больш за мільён патронаў для аўтаматаў Калашнікава.
Паводле міністра абароны Раймундаса Каробліса, „гэта частка пасьлядоўнай і ўсебаковай падтрымкі з мэтай умацаваньня абараназдольнасьці й забесьпячэньня незалежнасьці, сувэрэнітэту й тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны”.
Раней летувісы ўжо перадавалі ўкраінцам элемэнты ўзбраеньня. Апрача таго, разам зь іншымі краінамі яны дапамагаюць у падрыхтоўцы ўкраінскіх жаўнераў.
аз