Спыненьне агню абвешчана ў ЦАР
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Eduard Zholud
                        
                        05.02.2019 13:21
                    
                    Узброеная барацьба паміж рознымі групоўкамі пачалася ў Цэнтральна-Афрыканскай Рэспубліцы 6 гадоў таму. 
                
                         Сельскія дзеці ў Афрыцыcommons.wikimedia.org/Public Domain CC0
Сельскія дзеці ў Афрыцыcommons.wikimedia.org/Public Domain CC0 
                     
Спыненьне агню абвешчана ў ЦАР
Урад ЦАР падпісаў мірнае пагадненьне з 14 баявымі групоўкамі. Падпісаньне перамір’е адбылося пасьля двух тыдняў перамоваў у сталіцы Судану Хартуме.
Узброеная барацьба паміж рознымі групоўкамі пачалася ў Цэнтральна-Афрыканскай Рэспубліцы 6 гадоў таму. Менавіта тады ісламісцкая групоўка Muslim Selaka зьвергла прэзыдэнта краіны Франсуа Базізэ, што выклікала ўзброеную барацьбу хрысьціянскага насельніцтва краіны.
Зь 2014 года ў ЦАР знаходзяцца міратворчыя сілы ААН, таксама ў 2014-16 гадах у краіне прыбываў францускі інтэрвэнцыйны кантынгент. Падчас супрацьстаяньня ў Цэнтральна-Афрыканскай Рэспубліцы загінула па меншай меры некалькі тысяч чалавек.
 
Урад ЦАР падпісаў мірнае пагадненьне з 14 баявымі групоўкамі. Падпісаньне перамір’я адбылося пасьля двух тыдняў перамоваў у сталіцы Судану Хартуме.

IAR/эж