У сталіцы Калюмбіі Багаце адбыўся тэракт
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Eduard Zholud
                        
                        18.01.2019 13:56
                    
                                 
                
                
                    Напад адбыўся пры дапамозе аўтамабіля, ў якім знаходзілася каля 80 кіляграм выбухоўкі й які быў прыпаркаваны каля паліцэйскай школы.
                
                
                    
                         PAP/EPA/MAURICIA DUENAS CASTANEDA
	PAP/EPA/MAURICIA DUENAS CASTANEDA
                     
                
                
                
               
                
                          
У сталіцы Калюмбіі Багаце адбыўся тэракт
Па меншай меры 21 чалавек загінуў у выніку нападу на паліцэйскую школу ў Багаце, а 68 атрымалі раненьні.
Улады паведамілі, што напад адбыўся пры дапамозе аўтамабіля ў якім знаходзілася каля 80 кіляграм выбухоўкі й які быў прыпаркаваны каля паліцэйскай школы. Адным зь загінулых зьяўляецца тэрарыст-сьмяротнік, сьледзтва ўжо высьветліла імя зламысьніка, гэта грамадзянін Калюмбіі.
Прэзыдэнт Калюмбіі Іван Дуке Маркес абвясьціў агульнанацыянальную жалобу. У сваім звароце да нацыі палітык асудзіў напад і паабяцаў узмацніць межы краіны, а таксама завострыць кантроль на дарогах, якія вядуць у гарады. Іван Дуке Маркес падкрэсьліў, што сьледзтва па справе тэракту мае прыярытэтны характар.
Тэрарыстычныя акты з выкарыстаньне аўтамабіляў наладаваных выбухоўкай былі адным з самых распаўсюджаных мэтадаў барацьбы леварадыкальных калюмбійскіх паўстанцаў.
Па меншай меры 21 чалавек загінуў у выніку нападу на паліцэйскую школу ў Багаце, а 68 атрымалі раненьні. Выбух прагрымеў 17 студзеня. 
Улады паведамілі, што напад адбыўся пры дапамозе аўтамабіля, у якім знаходзіліся каля 80 кіляграм выбухоўкі, і які быў прыпаркаваны каля паліцэйскай школы. Адным зь загінулых зьяўляецца тэрарыст-сьмяротнік. Сьледзтва ўжо высьветліла імя зламысьніка. Гэта грамадзянін Калюмбіі.
Прэзыдэнт Калюмбіі Іван Дуке Маркес абвясьціў агульнанацыянальную жалобу. У сваім звароце да нацыі палітык асудзіў напад і паабяцаў узмацніць межы краіны, а таксама завастрыць кантроль на дарогах, якія вядуць у гарады.
Іван Дуке Маркес падкрэсьліў, што сьледзтва па справе тэракту мае прыярытэтны характар.
Тэракты з выкарыстаньнем аўтамабіляў з выбухоўкай былі адным з самых распаўсюджаных мэтадаў барацьбы леварадыкальных калюмбійскіх паўстанцаў.
IAR/эж