Чацьвёра амэрыканскіх жаўнераў загінулі ў Сірыі
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Eduard Zholud
                        
                        16.01.2019 15:12
                    
                                 
                
                
                    Тэрарыст-сьмяротнік, зь прывязанай да цела выбухоўкай, напаў на патруль міжнародных кааліцыйных сіл пад кіраўніцтвам вайскоўцаў ЗША.
                
                
                    
                         PAP/Lech Muszyński
 PAP/Lech Muszyński
                     
                
                
                
               
                
                         Чатыры амэрыканскія салдаты былі забітыя, а трое параненыя ў выніку выбуху ў сераду на поўначы Сірыі ў горадзе Манбідж – паведамілі ўлады ЗША.
Раней, зьвязаны зь Ісламскай Дзяржавай інтэрнэт-партал Amak паведаміў, што тэрарыст-сьмяротнік, зь прывязанай да цела выбухоўкай, напаў на патруль міжнародных кааліцыйных сіл пад кіраўніцтвам вайскоўцаў ЗША. У выніку нападу загінулі чатыры амэрыканскія вайскоўцы.
Яшчэ ў 2016 годзе, курдзкая самаабарона пры падтрымцы авіяцыі ЗША, вызваліла ад Ісламскай Дзяржавы горад Манбідж. Аднак тэрыторыі побач з горадам кантралююцца войскамі прэзыдэнта Сірыі Башара аль-Асада, а таксама баявікамі, якіх падтрымлівае Турэччына.
IAR/эж