Logo Polskiego Radia
Print

Кітайскі «Global Times»: Польшча павінна заплаціць за зьнявагу

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 14.01.2019 16:01
Гэта чарговая рэакцыя выданьня на затрыманьне ў Варшаве па абвінавачаньні ў шпіянажы грамадзяніна Кітаю.
Ілюстрацыйны здымакІлюстрацыйны здымакpixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Кітайскі «Global Times»: Польшча павінна заплаціць за зьнявагу
«Пэкін ня будзе запужваць Варшаву», але Польшча «павінна заплаціць за зьнявагу» – піша ў рэдакцыйным камэнтары кітайскі часопіс «Global Times», які лічыцца прапагандысцкім выданьнем кітайскай улады. Гэта ўжо чарговая рэакцыя гэтага выданьня на затрыманьне ў Варшаве па абвінавачаньні ў шпіянажы грамадзяніна Кітаю, былога супрацоўніка канцэрну Huawei.
«Global Times» ставіць тэзу, што Польшча становіцца саюзьнікам ЗША. Газэта зьвяртае ўвагу, што Станіслаў Жарын, прэс-сакратар міністра-каардынатара спэцслужбаў, інфармуючы пра затрыманьне ў Варшаве падазраваных у шпіянажы ў сацыяльных сетках адзначыў, між іншым, ФБР і амэрыканскі дзярждэпартамэнт.
Паводле «Global Times», гэта пацьвярджае тое, што арышт працаўніка Huawei быў матываваны палітычна, як частка амэрыканскай кампаніі супраць Huawei. Газэта піша, што Польшча баіцца помсты з боку Кітая, таму хоча ў гэтай справе адзінай пазыцыі ЭЗ і НАТО. Выданьне апісвае Польшчу як дзяржаву з «малымі магчымасьцямі ўплываў», «з гістарычным досьведам быцьця ў акупацыі», якая надалей баіцца Расеі.
Саюз з Амэрыкай, паводле «Global Times», гэта для Польшчы гарантыя бясьпекі, рэалізаваная, між іншым, пры дапамозе прысутнасьці амэрыканскіх жаўнераў у Польшчы. СМІ падкрэсьлівае, што Кітай павінен рашуча весьці перамовы з Варшавай і прадпрыняць адпаведныя крокі ў адказ. Пэкін ня будзе пужаць Варшаву, бо яна гэтага ня вартая, але Польшча павінна заплаціць за зьнявагу – піша аўтар камэнтара.
У пятніцу Агенцтва ўнутранай бясьпекі Польшчы затрымала паляка і кітайца, падазраваных у шпіянажы на карысьць Кітая. Кітаец быў дырэктарам у Huawei, паляк – былы афіцэр Агенцтва бясьпекі. Суд выдаў рашэньне арыштаваць абодвух мужчын на тры месяцы.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт