Палякі дапамагаюць людзям на трох кантынэнтах
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Viktar Korbut
                        
                        13.01.2019 17:21
                    
                                 
                
                
                    Больш за паўтысячы пасылак было адпраўлена 13 студзеня з польскага горада Пулавы ва Ўкраіну.
                
                
                    
                         Фота: pixabay.com
Фота: pixabay.com
                     
                
                
                
               
                
                         У 2018 годзе гуманітарная дапамога з Польшчы накіроўвалася на тры кантынэнты, у тым ліку ў такія краіны, як Ірак, Сырыя, Ярданія, Паўднёвы Судан і Ўкраіна. Гэта работа каардынуецца дэпартамэнтам гуманітарнай дапамогі, створаным год таму.
Больш за паўтысячы пасылак было адпраўлена 13 студзеня з польскага горада Пулавы ва Ўкраіну ў межах кампаніі «Палякі — суайчыньнікам». У 19-ы раз па ініцыятыве сэнатара Станіслава Гогача бела-чырвоныя пасылкі адпраўляюцца польскім сем'ям, якія жывуць ва Ўсходняй Эўропе. Кожная важыць ад 10 да 15 кіляграмаў, у іх, сярод іншага, прадукты з доўгім тэрмінам прыдатнасьці, цацкі для дзяцей і кнігі. Пасылкі будуць раздадзены падчас пяцідзённага тура па Ўкраіне. Як расказаў Артур Квапіньскі, каардынатар кампаніі, штодзень з раніцы да вечара валянтэры будуць езьдзіць ад паселішча да паселішча, дзе ў польскіх дамах, дамах культуры, касьцёлах сустрэнуцца з суайчыньнікамі. Будуць разам сьпяваць і размаўляць.
вк