Прэзыдэнт Паўднёвай Карэі: Неўзабаве сустрэча прэзыдэнтаў ЗША і Паўночнай Карэі
Прэзыдэнт Паўднёвай Карэі Мун Джэін сказаў у чацьвер, што нядаўні візыт лідара Паўночнай Карэі Кім Чэн Ына ў Пэкіне сьведчыць аб тым, што неўзабаве пройдзе другая сустрэча Кіма з Дональдам Трампам.
«Гэта знак, што другі саміт Паўночная Карэя-ЗША ўжо не далёка. Кітай адыгрывае пазытыўную ролю як у пытаньні дыялёгу на Карэйскай паўвысьпе, так і ў размовах паміж ЗША і Паўночнай Карэі», – заявіў Мун.
Ён заклікаў улады ў Пхэньяне зрабіць канкрэтныя крокі на карысьць дэнуклеарызацыі.
Паводле яго, міжнародная супольнасьць павінна пагадзіцца на пэўныя саступкі ў дачыненьні да Паўночнай Карэі, каб прысьпешыць працэс ядзернага раззбраеньня гэтай краіны. Аднак, ён ацаніў, што ЗША, хутчэй, ня будзе разглядаць зьмяншэньне сваёй ваеннай прысутнасьці ў рэгіёне.
Прэзыдэнт Паўднёвай Карэі Мун Джэін сказаў у чацьвер, што нядаўні візыт лідара Паўночнай Карэі Кім Чэн Ына ў Пэкіне сьведчыць аб тым, што неўзабаве пройдзе другая сустрэча Кіма з Дональдам Трампам.
«Гэта знак, што другі саміт Паўночная Карэя-ЗША ўжо не далёка. Кітай адыгрывае пазытыўную ролю як у пытаньні дыялёгу на Карэйскай паўвысьпе, так і ў размовах паміж ЗША і Паўночнай Карэяй», – заявіў Мун.

ав