Logo Polskiego Radia
Print

Выбух газу зьнішчыў жылы дом у Магнітагорску

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 31.12.2018 13:11
У выніку дадзенага выбуху загінулі 4 чалавекі, лёс 68 асобаў невядомы.
Foto: EPA/RUSSIAN EMERGENCY SITUATIONS MINISTRY. Dostawca: PAP/EPA.

Выбух адбыўся ў горадзе Магнітагорск, Чалябінскай вобласьці, у жылым даме непадалёк ад цэнтра горада.

Ратаўнікі, што працуюць на месцы катастрофы, паведамілі, што з-пад завалаў удалося вызваліць 12 жывых чалавек і яшчэ 4 загінулых. Лёс 68 чалавек невядомы, – паведамляюць расейскія СМІ. Паводле афіцыйных дадзеных, у кватэрах у разбураным падʼезьдзе зарэгістраваныя 110 чалавек.

Абрушваньне дома адбылося 31 сьнежня каля шостай гадзіны ранку. Асноўнай прычынай лічыцца выбух бытавога газу. Выбух зьнішчыў кватэры на шостым ды сёмым паверхах будынка. Аднак выбух настолькі пашкодзіў канструкцыю будынка, што праз некалькі хвілін цэлы пад’езд заваліўся.

Відавочцы распавядаюць, што паміж выбухам і разбурэньнем прайшлі некалькі хвілін. За гэты час людзі пасьпелі пакінуць жытло, некаторыя выскоквалі з вакон. Эвакуіраваныя пацярпелыя разьмешчаныя ў будынках бліжэйшых школ. На месцы катастрофы працуюць 500 ратаўнікоў. Ратаўнічую акцыю ўскладняе надвор’е: у Магнітагорскі ідзе сьнег ды пануе 17 градусны мароз.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт