Пратэсты ў Галяндыі скончыліся затрыманьнямі
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        30.12.2018 17:32
                    
                                 
                
                
                    Паліцыя ў Гаазе разагнала мітынг «жоўтых камізэлек». 
                
                
                    
                         Foto: PAP/EPA/LEX VAN LIESHOUT
Foto: PAP/EPA/LEX VAN LIESHOUT
                     
                
                
                
               
                
                         Затрымана восем чалавек.
Паліцыя паведаміла, што дэманстрацыя, якая налічвае ад 150 да 200 чалавек, была незаконнай, а ўдзельнікі зьдзейсьнілі акты гвалту. Яны кідалі ў паліцэйскіх камяні ды пэтарды. Пасьля некалькіх атак коннай паліцыі дэманстранты разьбегліся.
Пратэсты «жоўтых камізэлек» доўжацца паўтары месяцы ў суседняй Францыі. Іх удзельнікі выходзяць кожныя выходныя на дэманстрацыі ды блякуюць дарогі ў знак пратэсту супраць падвышэньня коштаў на паліва і патрабуюць зьніжэньня або адмены падаткаў, павелічэньня пэнсій ды мінімальнай заработнай платы. Падчас дэманстрацый, у якіх прынялі ўдзел сотні тысяч людзей, шмат разоў даходзіла да актаў вандалізму.
ПР/юл