Тэрарыстычная атака на будынак МЗС у сталіцы Лівіі 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Natalia  Szymkowiak
                        
                        26.12.2018 10:42
                    
                                 
                
                
                    У дзяржаве з 2011 году пануе хаос, з часу паўстаньня, у выніку якога загінуў дыктатар Муамар Кадафі.
                
                
                    
                         Alexas_Fotos/pixabay.com
Alexas_Fotos/pixabay.com
                     
                
                
                
               
                
                         Трое мужчын напалі ў аўторак на будынак лівійскага МЗС у Трыпалі. Ім удалося забіць двух чалавек перад тым, як самі былі забітыя. Тэрарысты найперш узарвалі выбуховую прыладу ў аўтамабілі, пазьней мужчыны абстралялі будынак міністэрства. Двое ўварваліся ў МЗС, дзе сябе падарвалі. Трэцяга тэрарыста застрэлілі ахоўнікі міністэрства.
Па інфармацыі лівійскага міністэрства здароўя, акрамя нападаючых, загінулі тры асобы, а 21 была параненая.
Лівія – гэта дзяржава, дзе з 2011 году пануе хаос, з часу паўстаньня, у выніку якога загінуў шматгадовы дыктатар Муамар Кадафі. З 2014 году ў гэтай афрыканскай краіне змагаюцца паміж сабой розныя палітычныя і вайсковыя фракцыі. Унутраная сытуацыя ў дзяржаве спрыяе дзейнасьці Ісламскай дзяржавы ды іншых тэрарыстычных груповак.
ПР/нг