Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь зноў прагаласавала супраць рэзалюцыі ААН па Крыме

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 23.12.2018 09:57
Рэзалюцыя асуджае Расею за перасьледы грамадзян Украіны й заклікае вызваліць украінцаў, якіх незаконна ўтрымліваюць расейскія ўлады.
Заля Генэральнай Асамблеі ААНЗаля Генэральнай Асамблеі ААНcommons.wikimedia.org/Benutzer:Eborutta/CC BY-SA 3.0

Беларусь зноў прагаласавала супраць рэзалюцыі ААН па Крыме
Генэральная асамблея ААН прыняла рэзалюцыю наконт парушэньня правоў чалавека ў Крыме, паведамляе Інтэрфакс з спасылкай на прэс-службу амбасады ЗША ва Ўкраіне.
За рэзалюцыю прагаласавала 65 краінаў, супраць – 27, устрымалася 70. У дакумэнце гаворыцца пра недапушчальнасьць захопу тэрыторыі Аўтаномнай Рэспублікі Крым сілай. Таксама рэзалюцыя асуджае Расею за палітычна матываваныя перасьледы грамадзян Украіны й заклікае вызваліць украінцаў, якіх незаконна ўтрымліваюць расейскія ўлады.
Разам зь Беларусьсю супраць рэзалюцыі прагаласавалі Армэнія, Балівія, Бурундзі, Вэнэсуэла, Зімбабвэ, Індыя, Іран, Казахстан, Камбоджа, Каморскія астравы, Кіргізстан, Кітай, КНДР, Куба, М'янма, Нікарагуа, Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка, Расейская Фэдэрацыя, Сэрбія, Судан, Сырыя, Таджыкістан, Уганда, Узбэкістан, Чад і Эрытрэя.
Беларусь звычайна галасуе супраць рэзалюцыяў ААН, якія асуджаюць дзеяньні Расеі ў Крыме. У лістападзе Менск адмовіўся падтрымаць дакумэнт Генэральнай асамблеі ААН, у якім гаворка ішла пра ціск на рэлігійныя меншасьці ў Крыме ды іншыя факты ўшчамленьня правоў і свабодаў чалавека.

Генэральная асамблея ААН прыняла рэзалюцыю наконт парушэньня правоў чалавека ў Крыме, паведамляе Інтэрфакс з спасылкай на прэс-службу амбасады ЗША ва Ўкраіне.

За рэзалюцыю прагаласавала 65 краінаў, супраць - 27, устрымалася - 70. У дакумэнце гаворыцца пра недапушчальнасьць захопу тэрыторыі Аўтаномнай Рэспублікі Крым сілай. Таксама рэзалюцыя асуджае Расею за палітычна матываваныя перасьледы грамадзян Украіны й заклікае вызваліць украінцаў, якіх незаконна ўтрымліваюць расейскія ўлады.

Разам зь Беларусьсю супраць рэзалюцыі прагаласавалі Армэнія, Балівія, Бурундзі, Вэнэсуэла, Зімбабвэ, Індыя, Іран, Казахстан, Камбоджа, Каморскія астравы, Кіргізстан, Кітай, КНДР, Куба, М'янма, Нікарагуа, Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка, Расейская Фэдэрацыя, Сэрбія, Судан, Сырыя, Таджыкістан, Уганда, Узбэкістан, Чад і Эрытрэя.

Беларусь звычайна галасуе супраць рэзалюцый ААН, якія асуджаюць дзеяньні Расеі ў Крыме. У лістападзе Менск адмовіўся падтрымаць дакумэнт Генэральнай асамблеі ААН, у якім гаворка ішла пра ціск на рэлігійныя меншасьці ў Крыме ды іншыя факты ўшчамленьня правоў і свабодаў чалавека.

эўрарадыё/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт