Расейка прызналася ў змове супраць ЗША
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Viktar Korbut
                        
                        14.12.2018 13:36
                    
                                 
                
                
                    Арыштаваная ў ЗША Марыя Буціна заключыла зьдзелку са сьледзтвам.
                
                
                    
                         Марыя БуцінаФота: EPA/Press Service of Civic Chamber of the Russian Federation
Марыя БуцінаФота: EPA/Press Service of Civic Chamber of the Russian Federation
                     
                
                
                
               
                
                         Арыштаваная ў ЗША грамадзянка РФ Марыя Буціна прызнала сваю віну па пункце абвінавачваньня, які тычыцца змовы з мэтай парушэньня законаў аб замежных агентах у ЗША. Буціна заключыла зьдзелку са сьледзтвам і адмовілася ад правядзеньня судовага працэсу.
29-гадовая расейка, якая прыехала ў ЗША для вучобы ва ўнівэрсытэце ў Вашынгтоне, засталася ў ЗША па студэнцкай візе. Яна спрабавала ўстанавіць кантакты з амэрыканскімі палітыкамі праз Нацыянальную стралковую асацыяцыю (National Rifle Association), зь якой шчыльна супрацоўнічала. Яе дзейнасьць курыраваў высокапастаўлены расейскі чыноўнік, які знаходзіўся ў сьпісе асоб, на якіх распаўсюджваюцца санкцыі, уведзеныя Міністэрствам фінансаў ЗША. У ліпені 2018 года Марыя Буціна была арыштавана.
IAR/PAP/вк