Большасьць украінцаў не падтрымлівае ўвядзеньне ваеннага становішча
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Alena  Vialichka
                        
                        11.12.2018 16:45
                    
                    Большасьць украінцаў лічыць Расею агрэсарам, але лічаць ваеннае становішча непатрэбным.
                
                         PAP/EPA/IVAN ANTYPENKO
PAP/EPA/IVAN ANTYPENKO
                     
Большасьць украінцаў лічыць Расею агрэсарам і лічыць, што атака на судны ўкраінскага ваеннага флёту была агрэсіяй, але пры гэтым не падтрымлівае ўвядзеньне ваеннага становішча, які стаў наступствам гэтага інцыдэнту. Пра гэта сьведчаць вынікі апублікаванага сёньня апытаньня.
Дасьледаваньне правяла сацыялягічная група Rating. Згодна з апытаньнем, агрэсарам Расею лічаць 62% апытаных, супрацьлегла мяркуюць 26%. 12% ня могуць заняць пазыцыю па гэтаму пытаньні.
Рашэньне аб увядзеньні ваеннага становішча падтрымалі 33% удзельнікаў апытаньня, а супраць выказалася 60%.
Ваеннае становішча Ўкраіна ўвяла пасьля атакі расейскіх сіл на тры караблі ўкраінскага ваеннага флёту 25 лістапада. Ваеннае становішча мае працягвацца да 26 сьнежня ў раёнах на мяжы з Расеяй, сэпаратыстычным Прыднястроўем і на Чорным і Азоўскім марах.
.....

ав