Logo Polskiego Radia
Print

Кіраўнікі МУС краін ЭЗ прынялі дэклярацыю аб барацьбе з антысэмітызмам

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 07.12.2018 13:12
Найбольш гарачымі кропкамі распаўсюджваньня антысэмітызму экспэрты называюць Францыю, Гішпанію ды Швэцыю.
Ілюстрацыйнае фотаІлюстрацыйнае фотаpixabay.com/Public Domain CC0

Кіраўніка МУС краін Эўразьвязу прынялі дэклярацыю аб барацьбе з антысэмітызмам
Дзяржавам-членам супольнасьці было рэкамэндавана прыняць ды імплементаваць усебаковую стратэгію па абароне габрэйскіх суполак і арганізацый у Эўропе.
Кіраўніка МУС 28 краін ЭЗ у чацьвер, 6 сьнежня, у Брусэлю прынялі дэклярацыю аб барацьбе з антысэмітызмам.
Міністры прызналі, што «габрэйскія абшчыны ў шэрагу краін Эўразьвязу, у сьвятле росту колькасьці гвалтоўных здарэньняў у мінулыя гады, адчуваюць асаблівую пагрозу тэрактаў».
Міністры зьвярнулі ўвагу на неабходнасьць, перш за ўсё, вызначыцца з тэрмінамі і ўзяць за аснову вызначэньне, прапанаванае Міжнародным альянсам у памяць пра Галакост. «Антысэмітызм – гэта пэўнае ўспрыманьне габрэяў, якое можа выяўляцца ў нянавісьці да іх», – падкрэсьлівалі ў няўрадавай арганізацыі.
Фэдэральны ўрад Нямеччыны сёлета ў верасьні заявіў, што будзе афіцыйна прытрымлівацца менавіта гэтай фармулёўкі.
Найбольш гарачымі кропкамі распаўсюджваньня антысэмітызму экспэрты называюць Францыю, Гішпанію ды Швэцыю. Гэта зьвязана з наплывам у гэтыя краіны мігрантаў з ісламскіх дзяржаў. Прадстаўнікі ісламскага сьвету настроеных супраць Ізраіля.
Паводле дадзеных Сусьветнага габрэйскага кангрэса, нягледзячы на намаганьні, якія прыкладаюць улады Нямеччыны, лік інцыдэнтаў з антысэміцкай падаплёкай там таксама расьце. У першай палове 2018 года зафіксавана 400 такіх выпадкаў, што на 10% больш, чым за аналягічны пэрыяд 2017 года.
паводле https://www.dw.com/ru/%D0%B3%D0%BB%D0%B0%D0%B2%D1%8B-%D0%BC%D0%B2%D0%B4-%D1%81%D1%82%D1%80%D0%B0%D0%BD-%D0%B5%D1%81-%D0%BF%D1%80%D0%B8%D0%BD%D1%8F%D0%BB%D0%B8-%D0%B4%D0%B5%D0%BA%D0%BB%D0%B0%D1%80%D0%B0%D1%86%D0%B8%D1%8E-%D0%BE-%D0%B1%D0%BE%D1%80%D1%8C%D0%B1%D0%B5-%D1%81-%D0%B0%D0%BD%D1%82%D0%B8%D1%81%D0%B5%D0%BC%D0%B8%D1%82%D0%B8%D0%B7%D0%BC%D0%BE%D0%BC/a-46624257


Дзяржавам-членам супольнасьці было рэкамэндавана прыняць ды імплементаваць усебаковую стратэгію па абароне габрэйскіх суполак і арганізацый у Эўропе.

Кіраўніка МУС 28 краін ЭЗ у чацьвер, 6 сьнежня, у Брусэлю прынялі дэклярацыю аб барацьбе з антысэмітызмам.Міністры прызналі, што «габрэйскія абшчыны ў шэрагу краін Эўразьвязу, у сьвятле росту колькасьці гвалтоўных здарэньняў у мінулыя гады, адчуваюць асаблівую пагрозу тэрактаў».

Міністры зьвярнулі ўвагу на неабходнасьць, перш за ўсё, вызначыцца з тэрмінамі і ўзяць за аснову вызначэньне, прапанаванае Міжнародным альянсам у памяць пра Галакост. «Антысэмітызм – гэта пэўнае ўспрыманьне габрэяў, якое можа выяўляцца ў нянавісьці да іх», – падкрэсьлівалі ў няўрадавай арганізацыі. Фэдэральны ўрад Нямеччыны сёлета ў верасьні заявіў, што будзе афіцыйна прытрымлівацца менавіта гэтай фармулёўкі.

Найбольш гарачымі кропкамі распаўсюджваньня антысэмітызму экспэрты называюць Францыю, Гішпанію ды Швэцыю. Гэта зьвязана з наплывам у гэтыя краіны мігрантаў з ісламскіх дзяржаў. Прадстаўнікі ісламскага сьвету настроеных супраць Ізраіля.

Паводле дадзеных Сусьветнага габрэйскага кангрэса, нягледзячы на намаганьні, якія прыкладаюць улады Нямеччыны, лік інцыдэнтаў з антысэміцкай падаплёкай там таксама расьце. У першай палове 2018 года зафіксавана 400 такіх выпадкаў, што на 10% больш, чым за аналягічны пэрыяд 2017 года.

паводле dw.com/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт