МЗС Украіны склікае падпісантаў Будапэшцкага мэмарандума
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        05.12.2018 19:02
                    
                                 
                
                
                    Будапэшцкі мэмарандум быў заключаны 5 сьнежня 1994 году паміж Украінай, ЗША, Расеяй і Вялікабрытаніяй.
                
                
                    
                         youtube.com/screen
youtube.com/screen
                     
                
                
                
               
                
                         Міністэрства замежных спраў Украіны заклікае краіны-ўдзельніцы Будапэшцкага мэмарандума правесьці тэрміновыя кансультацыі. Пра гэта ў сераду, 5 сьнежня, паведамляе прэс-служба ведамства.
Адзначаецца, што адпаведны зварот да ЗША, Вялікабрытаніі й Расеі быў адпраўлены 27 лістапада, пасьля таго, як РФ захапіла караблі ВМС Украіны ў Чорным моры.
У МЗС падкрэсьлілі, што толькі дзейсныя захады стануць залогам аднаўленьня даверу да Будапэшцкага мэмарандума.
Будапэшцкі мэмарандум быў заключаны 5 сьнежня 1994 году паміж Украінай, ЗША, Расеяй і Вялікабрытаніяй. ЗША, РФ і Вялікабрытанія абавязаліся ўстрымлівацца ад пагрозы сілай або прымяненьні сілы супраць тэрытарыяльнай цэласнасьці або палітычнай незалежнасьці Ўкраіны ў абмен на адмову Кіева ад ядзернай зброі.
Нагадаем, 25 лістапада ля Керчанскага моста расейскі спэцназ захапіў тры ўкраінскія караблі. У выніку былі параненыя шэсьць украінскіх вайскоўцаў.
У МЗС у Кіеве заявілі, што Расея разьвязала вайну супраць Украіны ў нэйтральных водах.
Расея называе дзеяньні Ўкраіны ў раёне Керчанскага праліва «правакацыйнымі». МЗС Расеі ўручыла ноту пратэсту часоваму паверанаму ў справах Украіны.
паводле корреспондент/вс