Віленскія ўлады пачалі частаваць пажылых кавай і гарбатай
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        02.12.2018 16:21
                    
                                 
                
                
                    Увесь сьнежань у горадзе будзе праходзіць акцыя адрасаваная мясцовым пажылым людзям.
                
                
                    
                         Foto: pixabay.com/CC0
Foto: pixabay.com/CC0
                     
                
                
                
               
                
                         Акцыя носіць назву «Убачымся за кубачкам кавы», і прызначаная заахвочваць сталых людзей сустракацца ды праводзіць час разам у цэнтры горада.
Акцыя ладзіцца ў Вільні ў васемнаццаты раз.
Кожную нядзелю да 6 студзеня ўключна Віленскія ўлады запрашаюць пажылых людзей сустрэцца за бясплатным кубачку кавы ці гарбаты. Мэр Вільні Рэмігіус Шымашус адзначыў, адкрываючы акцыю ў гэтым годзе, што гэта нагода, каб мець зносіны зь іншымі людзьмі. «Кава зьяўляецца сымбалем чалавечых кантактаў, сустрэч, знаёмства з горадам і адкрыцьця для сябе новых месцаў», – дадаў мэр.
Сёлета ўдзел у акцыі ўзялі 85 кавярняў, рэстаранаў, пякарань, і таксама гатэлі. Некаторыя ўстановы прапануюць бясплатную філіжанку кавы ці гарбаты таксама ў суботу. Для ўдзелу ў акцыі трэба толькі паказаць пасьведчаньне пэнсіянэра.
ПР/юл